У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні
Пажар здарыўся сёння раніцай а 03:30.

Haberturk
У гатэлі Grand Kartal, размешчаным на гарналыжным курорце Балу (паміж Стамбулам і Анкарой) на вяршыні гор Кераглу, у выніку пажару, які адбыўся раніцай, загінулі 10 чалавек, яшчэ 32 атрымалі раненні, паведамляе Habertürk.
Пажар здарыўся раніцай, у гатэль прыехала вялікая колькасць пажарных і медыцынскіх брыгад.
Жыхары гатэля былі эвакуяваныя праз пажар, а брыгады працягвалі маштабныя работы па тушэнні пажару.
Губернатар Балу Абдулазіз Айдын сказаў, што пажар узнік каля 03.30 ночы ў гатэлі, дзе спынліся 234 госці.
Губернатар Айдын заявіў, што ў выніку пажару загінулі 10 чалавек, яшчэ 32 атрымалі раненні.
Каментары