Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА
Інтэр'ер у палацавым стылі з італьянскай мэбляй. На ўчастку аўтарскі ландшафтны дызайн і ўласная сажалка. Уражваюць як інтэр'еры, так і кошт.

Элітны катэдж, ці, як пазначана ў абвестцы аб продажы, эксклюзіўны загарадны дом, прадаецца ў садовым таварыстве «Малінка» за 15 кіламетраў ад Мінска. Ён адносіцца да Калодзішчанскага сельсавета.
Дом пабудаваны ў 2020 годзе і мае агульную плошчу 1076 квадратных метраў.
Інтэр'ер у палацавым стылі дапоўнены дарагой італьянскай мэбляй і лямпамі. У аздабленні пакояў прысутнічае мармур і граніт. Усё падкрэслівае раскошу.

Лесвіца вядзе з гасцінай на галерэю і другі паверх.

На першым паверсе таксама размешчаны дзве гардэробныя і два санвузлы, спальня, сталовая, кабінет.




А таксама кухня (18 кв.м), укамплектаваная тэхнікай прэміяльных нямецкіх (Gaggenau) і французскіх брэндаў (Lacanche).

Яшчэ адна спальня з санвузлом знаходзіцца на другім паверсе.

Участак маленькі — усяго 12 сотак. Але на ім рэалізаваны «аўтарскі ландшафтны праект з уласнай сажалкай і архітэктурнымі формамі».
Вада на ўчастку з уласнай свідравіны. Каналізацыя — мясцовая. Для ацяплення выкарыстоўваецца газ.
За ўсю гэтую раскошу просяць $8 мільёнаў, але гатовыя абмяркоўваць кошт. Пачаткова катэдж быў выстаўлены за $9 мільёнаў, але за першы ж месяц элітнае жыллё істотна патаннела.
Каментары