Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам
Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з дэпутатамі і «сенатарамі» падзялілася думкамі, як можна перамагчы інтэрнэт. Асабіста яна нібыта нават мае ўжо рэальныя поспехі.
«Ніякі інтэрнэт не пераможа, калі мы з вамі будзем вельмі актыўна працаваць з людзьмі», — адзначыла чыноўніца.
Качанава лічыць міфам тое, што моладзі цікавыя толькі тэлефоны.
«Кажуць, што моладзь толькі ў тэлефонах, ім нічога не цікава, яны спажыўцы. Мне здаецца, гэта міф. Нам трэба спрабаваць уключацца і працаваць з усімі катэгорыямі нашага насельніцтва. Вочы ў вочы, калі мы расказваем, калі мы гаворым праўду, даносім да іх інфармацыю, яны ўсё выдатна разумеюць», — выказала меркаванне старшыня Савета Рэспублікі.
Качанава расказала, як нібыта пераканала групу падлеткаў з 13-й гімназіі ўсяго за тры гадзіны.
«Зачапілі мяне хлопцы і дзяўчаты. Я запрасіла пяць чалавек да сябе ў кабінет. Мы тры гадзіны пілі гарбату — і я іх пераканала. Яны пачалі задаваць мне вельмі правільныя пытанні. Яны цікавяцца, іх хвалюе тое, што адбываецца. 11-ы клас, алімпіяднікі — вельмі разумныя. Ён задаў мне такое пытанне на сустрэчы, што я зразумела — мне трэба пагаварыць з імі асобна», — падзялілася гісторыяй Качанава.
На думку чыноўніцы, «магутная» праца з людзьмі дапаможа перамагчы інтэрнэт.
Каментары