Грамадства1717

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

Што ён гатуе?

Зміцер Папоў і "Тры куты" Dmitry Popov and "Three Corners" Дмитрий Попов и "Три угла"
Зміцер Папоў і яго пункт харчавання «Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Як распавёў «Белсату» беларус Зміцер Папоў, ва ўласным бізнэсе ён з 1993-га года. У Мінску ён займаўся арганізацыяй канцэртаў, мастацкіх выстаў, стварэннем мастацкіх галерэй. У гэтым яму дапамагала жонка Вольга Кліп.

Пераехаўшы год назад у Варшаву з жонкай і чатырма дзецьмі (усяго ў героя іх шэсць, з іх старэйшы сын — палітзняволены), па словах Зміцера, ён зразумеў, што працягнуць дзейнасць у тым жа напрамку лёгка не атрымаецца і вырашыў сябе паспрабаваць у нейкіх іншых справах.

Зміцер Папоў і "Тры куты" Dmitry Popov and "Three Corners" Дмитрий Попов и "Три угла"
«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

«У 52 гады я зразумеў, што не так лёгка знайсці сабе месца, працуючы на якім можна забяспечыць сваю сям'ю. … Лёс мяне занёс на рынак. … Я вырашыў сумясціць свае былыя веды, стравы, якія шмат гадоў гатаваў для сяброў і знаёмых, з іншымі кухнямі і прыдумаў такую штуку як «Trzy Rogi» («Тры куты»)», —

расказвае Зміцер і тлумачыць, што адкрыў на рынку пункт, дзе гатуе тушанае мяса з гароднінай па рэцэптах розных краін свету. Толькі тушыць ён яго не ў гаршчочку, а ў спецыяльным бездражджавым цесце.

Зміцер Папоў і "Тры куты" Dmitry Popov and "Three Corners" Дмитрий Попов и "Три угла"
«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Па словах Зміцера, рэцэпт яго стравы просты.

Наразаецца гародніна, мяса, дадаюцца спецыі па рэцэптах розных краін свету. Усё гэта разам змешваецца. Раскатваецца цеста. У яго выкладваецца сумесь у форме трохкутніка і закрываецца. Затым змяшчаецца на адну гадзіну ў духоўку. Пасля прыгатавання змазваецца сметанковым маслам.

Каментары17

  • па куты
    11.04.2024
    "і прыдумаў такую штуку як"... звычайны піражок
  • Юзик
    11.04.2024
    Стравы цiкавыя у гэтага пана, спрабаваў неяк на фестывалi у Кракаве.
    Але ж у Ваве кропка яго вельмi няўдала знаходзiцца.
    Далёка ад центру, ды й на нейкiм брудным страшным рыначку.. я нават пагрэбаваў на яго заходзiць, развярнуўся, ды паехаў галодны дадому..
  • Свабодны чалавек
    11.04.2024
    Рэспект!

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА1

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука7

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма22

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць