Каментары да артыкула

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

  • Галінка
    11.04.2024
    Панараджаў падаткаплацельшчыкаў, якім яшчэ па замежжах мучыцца. Дасведчаныя людзі ўвогуле брак не бяруць
  • Брак
    11.04.2024
    Галінка, так, яны бяруць шлюб.
  • Галінка
    11.04.2024
    Брак, добрую справу ні шлюбам, ні бракам не назавуць
  • па куты
    11.04.2024
    "і прыдумаў такую штуку як"... звычайны піражок
  • Юзик
    11.04.2024
    Стравы цiкавыя у гэтага пана, спрабаваў неяк на фестывалi у Кракаве.
    Але ж у Ваве кропка яго вельмi няўдала знаходзiцца.
    Далёка ад центру, ды й на нейкiм брудным страшным рыначку.. я нават пагрэбаваў на яго заходзiць, развярнуўся, ды паехаў галодны дадому..
  • Свабодны чалавек
    11.04.2024
    Рэспект!
  • Па словах Зміцера
    11.04.2024
    Можа, усё ж Змітра?
  • Цім
    11.04.2024
    Трэба падтрымаць земляка :) 
  • Сметанковае масла
    11.04.2024
    А масла іншым бывае? Можа, "расціцельным"?
  • Калматы Вожык
    11.04.2024
    Сметанковае масла,  Cправа была ў Латвіі... Мне трэба было прыняць справы ад іншага прараба, які звальняўся... А я ўпёрся -- падпісваць акт прыёмкі не буду, столькі там касякоў!
    І Альфонс, так звалі таго прараба латыша -- "накрыў паляну"! Прыйшлося падпісваць...
    Сядзім на "паляне", частуемся... А як па-беларуску будзе "масла"? -- пытае Альфонс.  -- Гледзячы якое,-- кажу. Расліннае масла -- алей, з малака -- проста масла. [У латышоў падобны падзел]
    -- І чаму ў рускіх такая бедная мова?-- кажа Альфонс. У рухавік льюць -- масла, на хлеб мажуць -- масла, салат запраўляюць -- маслам. Усё ў іх -- адно -- масла!
  • трохкутнік
    11.04.2024
    Калматы Вожык, і такога шмат... самае бадай такое адметнае - любоў і каханне. наш выкладчык казаў - вось русскія аднолькава любяць і каўбасу, і родзіну, і жэншчыну... а ў нас жанчыну кахаюць 
  • Улад
    11.04.2024
    Калматы Вожык, Згодзен! І дадам: я прапаную падзяляць "чай" і "гарбата". Традыцыйны, з лісцяў чайнага куста - "чай". А з розных зёлак (рамонак, мята і г.д.) - хай сабе будзе польска-лацінская "гарбата". P.S. Я наконт "гарбаты" стаміўся спрачацца з сябрамі :) 
  • Пірагс ун Булцыня
    11.04.2024
    Калматы Вожык, затое ў рускіх ёсць "слівкі" і "сметана", а ў латышоў толькі "крэйюмс", адзін "салдайс" крэйюмс, іншы "скабайс" крэйюмс. Ну, прараб, што ты на гэта скажаш ?
  • трохкутнік
    11.04.2024
    Улад, тое самае. калі нават белмоўным кажу, што розныя рэчы - гарбата і чай, дзівяцца
  • Конь
    11.04.2024
    Цьху, паскуцтва. Палякам, бачу, усё роўна, што жэрці.
  • Тлумачу
    11.04.2024
    Конь, ім назва падабаецца, сэксуальная назва, "трохкутнік", вось і лезуць пакаштаваць. Зірніце, там жа адны мужыкі... Добры маркетынгавы выкрутас у бізнэсмэна. :)
  • Дружбан Вова
    12.04.2024
    Посьпехаў. Можа будзе канкуренція міравой антыферме KEBAB/
    Думаю ў Дзмітра з антысанітарыяй усё у парадку.
  •