Каця Маер працуе міністаркай юстыцыі ў Саксоніі, а Жазэфіна Паўль — міністаркаў па пытаннях раўнапраўя ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Жанчыны ўжо некалькі гадоў разам і цяпер абвясцілі, што вырашылі ажаніцца. Яны стануць першай такой парай у нямецкай палітыцы, піша Deutsche Welle.
Пра заручыны жанчыны расказалі выданню Bunte. Увогуле ж пра свае адносіны яны публічна абвясцілі яшчэ ў 2021 годзе — каб нічога не хаваць.
Кожны вырашае сам, наколькі адкрыта гаварыць пра сваё асабістае жыццё, але гэта не павінна залежаць ад таго, жыве чалавек у гетэра— ці гомасэксуальным партнёрстве, казала тады Маер.
Яна ўпэўненая: адкрытасць палітыкаў можа стаць прыкладам і для іншых — рабіць свае ідэнтычнасці бачнымі.
Аднаполыя шлюбы дазволілі ў Германіі ў 2017 годзе. З таго часу ў краіне іх заключылі больш за 65 тысяч пар.
У Францыі з падачы вядомага акцёра пачалася хваля MeTooХлопцы
Ватыкан дазволіў бласлаўляць аднаполыя пары
Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі
Ці можа прапаганда ЛГБТ паўплываць на сэксуальную арыентацыю? Вось што кажа псіхасэксолаг
Першая гей-анталогія «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Што ў ёй?
Каментары