Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?
Народную назву «майскі» некаторыя віды жукоў атрымалі таму, што больш за ўсё іх можна ўбачыць у маі, у перыяд размнажэння. Акрамя бяспечных відаў такіх насякомых, ёсць адзін, які ў рукі лепш не браць. І вось чаму, піша Telegraf.news.
Гэта вельмі цікавы і спецыфічны па вонкавым выглядзе і ладзе жыцця жук пад назвай майка. Часцей за ўсё яго можна сустрэць на адкрытых асветленых месцах, палянах і ў сасновым лесе.
Дарослыя жукі вельмі тоўстыя і непаваротлівыя, могуць дасягаць 4 сантыметраў у даўжыню. Яшчэ адна асаблівасць — адсутнасць крылаў і, адпаведна, здольнасці да палёту.
Дарослыя асобіны павольна поўзаюць па зямлі і адкладаюць яйкі. Здавалася б — лёгкая здабыча для драпежнікаў. Аднак майкі самі яшчэ як атрутныя.
Калі ўзяць жука ў рукі, можна назіраць вельмі цікавую ахоўную рэакцыю: пры небяспецы ён пачынае выдзяляць атрутную аранжавую вадкасць — атруту кантарыдын.
Мала хто ведае, што яе смяротная доза складае каля 0,02 грама для чалавека, а для гэтага спатрэбяцца адразу некалькі насякомых. Аднак атрута можа выклікаць раздражненне скуры ці вачэй, таму трэба быць вельмі асцярожным.
У маі самкі гэтых жукоў адкладаюць яйкі ў зямлю. Пазней лічынкі выбіраюцца на паверхню і на кветках чакаюць дзікіх пчол. Учапіўшыся за іх, яны трапляюць у гнёзды, дзе развіваюцца, сілкуючыся яйкамі і запасамі корму — напрыклад, пылком і мёдам.
Цяпер майкі звычайныя апынуліся пад пагрозай з-за рэзкага скарачэння папуляцый дзікіх пчол, таму маюць патрэбу ў ахове, як і самі пчолы.
Гэтых жукоў можна сустрэць у Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай Азіі, краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. У Белавежскай пушчы, напрыклад, жыве такі від, як майка фіялетавая.
Каментары
ну очевидно же, что это типичный 100%-й паразит.
при наличии яда врядли им кто-то питается.