На першы Вялікдзень будзе вельмі цёпла.
У нядзелю, 31 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Вецер днём месцамі парывісты. Ноччу +6..+12°С, днём +19..+25°С.
1 красавіка пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер днём парывісты. Ноччу +8..+13°С, днём +18..+25°С.
2 красавіка ноччу +8..+14°С, максімальная днём ад +14°С па захадзе да +24°С па ўсходзе.
У сераду нібыта стане халадней, у Мінску чакаецца +9..+12°С, але ў канцы тыдня зноў да +18°С
Каментары