Намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч выказаўся пра «спячую агентуру» і камеры відэаназірання па краіне.
«Мае калегі з ГУБАЗ кажуць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok. І яна зусім не такая бяскрыўдная. Канкрэтна, напрыклад, год таму ў Расійскай Федэрацыі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, і яны біліся з АМАПам», — сказаў сілавік на СТБ.
Казакевіч выказаўся, што цяпер праціўнікі Лукашэнкі на масавыя пратэсты не разлічваюць.
«Разам з тым мы адзначаем крайнюю радыкалізацыю іх імкненняў, і гэта выяўляецца ў асобных эпізодах экстрэмісцкіх і, самае галоўнае, тэрарыстычных праяў. Іншымі словамі, выкарыстоўваецца тактыка тэрарыстычных ячэеек, спячая агентура так званая, якая прыводзіцца ў дзеянне пры неабходнасці выканання якога-небудзь тэракту.
Аналіз паказвае, што ў цяперашні час краінай прызначэння для здзяйснення тэрарыстычных актаў з'яўляецца пераважна Расійская Федэрацыя. Пры гэтым тэрыторыя рэспублікі выкарыстоўваецца як з пункту гледжання набыцця агентуры, так і з пункту гледжання перавалачнай базы для накіравання ў Расійскую Федэрацыю, дапусцім, самаробных выбуховых прылад, выбуховых рэчываў і гэтак далей».
Ён дадаў, што летась МУС і ГУБАЗіК нібыта спынілі чатыры такія тэракты.
Казакевіч расказаў таксама, што па краіне стаіць 35 тысяч камер (Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі), якія ў рэжыме рэальнага часу дазваляюць адсочваць становішча.
Чытайце таксама:
Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова
Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы
Карпянкоў пракаментаваў інфармацыю пра кепскія адносіны з Кубраковым і планы аддзяліцца ад МУС
Каментары