Эканоміка55

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Сілавікі з розных ведамстваў атрымаюць кругласутачны доступ да плацяжоў беларусаў, а разам з тым магчымасць блакаваць аперацыю тэрмінам да 10 дзён. Улады заяўляюць, што падобныя захады дапамогуць перамагчы махляроў. Наколькі заяўленыя мэты адпавядаюць рэчаіснасці, спыталі ў экспертаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Хто зможа заблакаваць ваш перавод?

Згодна з указам Лукашэнкі «Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям», які набывае моц 1 сакавіка 2024 года, сілавікі атрымаюць пастаянны доступ да ўсіх плацяжоў.

Доступ да плацяжоў будуць мець адразу ў некалькіх ведамствах: КДБ, МУС, пракуратуры, Следчым камітэце і Аператыўна-аналітычным цэнтры. Па патрабаванні супрацоўнікаў вышэйпералічаных структур банкі змогуць прыпыняць аперацыі на тэрмін да 10 сутак.

Каб прыпыненне аперацыі стала магчымым, дастаткова, каб у сілавікоў былі даныя або толькі падазрэнні аб супрацьпраўных дзеяннях.

Згодна з афіцыйнай пазіцыяй, робіцца гэта выключна дзеля таго, каб абараніць насельніцтва ад махляроў.

Махляры знікнуць?

Калі давяраць версіі МУС, новаўвядзенні мусяць прывесці да таго, што Беларусь стане краінай, з якой будзе практычна немагчыма вывесці выкрадзеныя грошы. 

Прадстаўнік «Байпол» Станіслаў Лупаносаў лічыць, што гэтыя новаўвядзенні на самой справе прадугледжваюць іншыя мэты.

«Раней сістэма працавала зусім інакш, сілавікі не мелі прамога доступу да падобнага роду інфармацыі. Раней, каб атрымаць такі доступ, следчы або аператыўнік мусіў рабіць запыт у банкаўскую ўстанову на блакіроўку або запыт звестак. Зрабіць гэта можна было толькі з санкцыі пракурора», — тлумачыць Лупаносаў.

Цяпер жа, на думку былога сілавіка, сама банкаўская таямніца па факце перастане быць такой, бо сілавікі з розных ведамстваў будуць мець пастаянны доступ да новай сістэмы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Сістэма будзе аналізаваць плацеж. Калі яна палічыць яго падазроным, інфармацыю перанакіруюць да аднаго з сілавых ведамстваў, дзе ў ручным рэжыме нейкі сілавік будзе праглядаць, што адбываецца, аналізаваць транзакцыю.

У той жа час сілавікі па ўласным жаданні змогуць дасылаць банкам патрабаванні заблакаваць рахунак той ці іншай асобы, забараніць рабіць або прымаць грашовыя пераводы».

З'явіцца новая магчымасць для рэпрэсій

Лупаносаў лічыць, што сілавікі змогуць выкарыстоўваць новыя магчымасці для рэпрэсій і ўскладнення жыцця частцы грамадства.

«Нягледзячы на тое, што афіцыйна гэтыя захады падаюцца як накіраваныя на барацьбу з махлярствам, па факце гэта палітычнае рашэнне. Яны могуць выкарыстоўваць тую ж базу «Беспарадкі», аналізаваць дзеянні людзей, кантраляваць грашовыя патокі, блакаваць рахункі».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Працэс павінен моцна паскорыцца

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што новаўвядзенні сапраўды змогуць дапамагчы ў барацьбе з махлярствам, але тым не менш узнікае шэраг пытанняў.

«Створаная сістэма ўзаемадзеянняў дазволіць банкам хутка паведамляць у органы аб падазроных аперацыях. Таксама калі паступае зварот у органы непасрэдна ад чалавека, то яны праз гэтую сістэму змогуць аператыўна ўзаемадзейнічаць з банкам.

Калі раней для такога супрацоўніцтва паміж сілавымі ведамствамі і банкаўскімі ўстановамі адпраўляліся запыты, патрабавалася шмат часу, то зараз гэты працэс павінен моцна паскорыцца», — кажа эканаміст.

«Вярнуць грошы можна толькі да таго моманту, пакуль яны не сышлі з краіны»

Тым не менш гэта зусім не азначае, што пасля запуску аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ) ашуканцы цалкам пазбавяцца магчымасці падмануць чалавека і вывесці грошы на іншы рахунак.

«Важны момант, пра які ў тым ліку казалі ў МУС, заключаецца ў тым, што вярнуць грошы, адпраўленыя ашуканцам, можна толькі да таго моманту, пакуль яны не сышлі з краіны. Паколькі гэтая сістэма нацыянальная, то пасля таго, як плацёж пройдзе і грошы выйдуць з Беларусі, вярнуць іх будзе значна складаней», — тлумачыць Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Эксперт адзначае, што банкі і цяпер праводзяць працу па адсочванні нетыповых плацяжоў, але, як паказвае практыка, колькасць злачынстваў па адводзе грошай з рахункаў грамадзян пакуль толькі расце.

Новая аўтаматызаваная сістэма апрацоўкі інцыдэнтаў тэарэтычна можа палепшыць працэс, калі банк не стане ажыццяўляць перавод, паколькі сістэма палічыла яго падазроным, і зможа ў рэжыме жывога часу апавясціць органы.

«То-бок будзе запушчана больш удасканаленая аўтаматызаваная сістэма адсочвання і блакаванні падазроных пераводаў. Калі ў часе дадатковай праверкі выявіцца, што нічога падазронага няма, тады транзакцыя будзе праведзена», — тлумачыць эксперт.

Сілавікі атрымаюць больш паўнамоцтваў

Лузгіна звяртае ўвагу на той важны факт, што да АСАІ будзе мець доступ вялікая колькасць людзей адразу з некалькіх сілавых ведамстваў.

«Афіцыйна робіцца ўпор на барацьбу з махлярствам, але навошта тады прыцягваць да гэтага столькі розных ведамстваў, калі гэтым маглі б займацца ў нейкім адным?» — задаецца пытаннем Лузгіна.

Калі розныя сілавыя ведамствы палічаць патрэбным, то змогуць на 10 дзён заблакаваць рахунак кампаніі або фізічнай асобы. То-бок з аднаго боку гэтая сістэма дазваляе хутчэй рэагаваць і прадухіляць пераводы звязаныя з махлярствам, а з іншага дае сілавікам больш паўнамоцтваў.

Чытайце таксама:

Падатковая анансавала праблемы для беларускіх блогераў

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?


Каментары5

  • Ліля
    01.03.2024
    Цывілізаваны свет ідзе наперад. А мы вяртаемся да наяўных грошаў
  • Цыля
    01.03.2024
    Я предпочытаю кэш
  • ВВП
    01.03.2024
    Супер👍

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →