«Байпол» выявіў яшчэ аднаго беларуса-вагнераўца ва Украіне. Гэта бомж з сямю судзімасцямі
Гэта Казакоў Аляксандр Канстанцінавіч, 1979 года нараджэння, ураджэнец Слаўгарада ў Магілёўскай вобласці. Ён быў завербаваны на тэрыторыі Расіі, паведамляе «Байпол».
Казакоў з 2010 па 2018 год быў сем разоў асуджаны за маёмасныя злачынствы, у асноўным за крадзяжы прадуктаў.
Так, у 2013 годзе ён прабраўся на склад крамы ў вёсцы Целяшы, адкуль вынес тавараў на 1 743 400 недэнамінаваных рублёў. А ў 2018 годзе ў стане алкагольнага ап'янення нанёс не менш як чатыры ўдары неўстаноўленым прадметам у вобласць галавы брату, прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні.
У дзеяннях Казакова былі прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 361-3 КК Беларусі, за што прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Каментары
Зачем разместили на фото бело-красно-белый флаг?
Этот наемник недобелорус воевал за чвк вагнер под красно зелёным. Его и ставьте.
Настоящие беларусы воюют ЗА УКРАИНУ ПОД НАШИМ НАСТОЯЩИМ БЕЛО-КРАСНО-БЕЛЫМ ФЛАГОМ.