Свет77

Навошта Крамлю патрэбныя тэорыі пра хваробы, смерці і двайнікоў Пуціна

Амерыканская газета The Wall Street Journal (WSJ) апублікавала вялікі артыкул пра прафесара Валерыя Салаўя, у якім тлумачыць, як яго прагнозы могуць быць выгадныя Крамлю, піша «Агентство». 

Уладзімір Пуцін. Фота: GETTY IMAGES

Экспертамі ў матэрыяле выступілі экс-дарадца Джорджа Буша-малодшага па Расіі Томас Грэм і Эрык Грын, які займаў аналагічную пасаду ва ўрадзе Джо Байдэна. На думку экспертаў, Салавей можа выкарыстоўвацца Крамлём для таго, каб запоўніць інфармацыйны вакуум вакол Пуціна сумнеўнай інфармацыяй, ствараць ілжывае адчуванне, што кіраўнік, які стаў сурʼёзнай праблемай для Захаду, хутка памрэ і дыскрэдытаваць астатнія незалежныя СМІ.

Калі выйшла інтэрвʼю Такера Карлсана з Уладзімірам Пуціным, прафесар Салавей паведаміў, што амерыканскі журналіст гутарыў з двайніком, які цяпер будзе выдавацца мільёнам жыхароў планеты за рэальнага Пуціна.

«Пуцін мёртвы, незваротна мёртвы, ён больш не ўваскрэсне, ён застанецца ў маразілцы», — заявіў Салавей у пачатку гэтага тыдня.

Упершыню пра смерць расейскага прэзідэнта ён паведаміў летась і з тых часоў працягвае настойваць, што ягонае цела ляжыць у маразільнай камеры.

Заявы Салаўя «частка анлайн-фабрыкі чутак пра здароўе Пуціна», якая стала больш прыкметнай на фоне канфрантацыі Расеі з Захадам. У 2020 годзе ў Google быў папулярны запыт «Пуцін Паркінсан», у 2022 годзе — «рак Пуціна», летась запыт «двайнік Пуціна» заставаўся ў топе цягам усёй восені. 

Заявы Салаўя і публікацыі тэлеграм-канала «Генерал СВР» пра стан здароўя Пуціна актыўна перадрукоўвалі заходнія таблоіды. Гэта «збівала з панталыку высокапастаўленых чыноўнікаў», піша WSJ. Справа дайшла нават да таго, што кіраўніку ЦРУ Уільяму Бёрнсу ў ліпені 2022 года давялося публічна абвергнуць гэтыя чуткі, заявіўшы, што Пуцін «занадта здаровы». 

Паводле адной з тэорый, піша газета, у Крамлі Салаўя, якога Мінюст восенню 2022 года абвясціў замежным агентам, церпяць як карысны інструмент.

Спекуляцыі аб хуткай смерці Пуціна могуць паставіць пад сумнеў неабходнасць ціску на яго і Расею, мяркуе Грэм, які быў дарадцам Буша-малодшага ў Расеі. Па словах Грэма, каментатары накшталт Салаўя маюць вялікі ўплыў на Захадзе з-за недахопу інфармацыі пасля закрыцця расейскіх бюро замежных СМІ і скарачэння колькасці супрацоўнікаў у пасольствах.

Паводле іншай тэорыі, Салавей можа быць патрэбны Крамлю, каб пасля падаўлення незалежных СМІ і дыскрэдытацыі іх рэшткаў канчаткова падарваць давер да іх крыніц, ператвараючы любую навіну ў сумнеўную.

«Сэнс у тым, каб зрабіць усё неверагодным»,

— сказаў Грын, які да мінулага года быў галоўным дарадцам Байдэна па Расеі ў Радзе нацыянальнай бяспекі. Нават калі Салавей аднойчы прызнае, што Пуцін жывы, гэта яшчэ больш пашкодзіць іміджу СМІ ў цэлым, «так што прайграюць усе», лічыць Грын.

Публікацыі «Генерала СВР» могуць аказваць уплыў і ўнутры краіны. Калі ў Расеі калі-небудзь адбудзецца дзяржаўны пераварот, то ўзнікнуць пэўныя сумневы ў гэтым. Прагнозы Салаўя могуць дапамагаць і больш шырокай стратэгіі Крамля, накіраванай на тое, каб пераканаць расейцаў у розных тэорыях змовы і тым самым зрабіць іх палітычна неактыўнымі, сказаў Грэм.

Салавей у інтэрвʼю WSJ заявіў, што яго крыніцы — «вельмі высокапастаўленыя людзі». Па словах былога прафесара, яго інфармацыі давяраюць украінскія ўлады. WSJ нагадала, што кіраўнік вайсковай выведкі Украіны Кірыл Буданаў летась казаў пра хваробу Пуціна, ягоных двайнікоў і інсцэніроўку гібелі Яўгена Прыгожына.

@nashaniva Прэзідэнт Манголіі прыгожа патроліў Пуціна #новости #путин #россия #интервью #беларускітыкток #пабеларуску #владимирпутин #монголия #мова ♬ Trollge Phonk (Sped Up) - AMOGUS & KYÖ$TIMANE & BXRSXRK

Каментары7

  • Gorliwy Litwin
    11.02.2024
    ніколі не вёўся на гэтую ахінею, як і на крамбамбулю. Але найвялікшая мудрасць і чалавечнасць - гэта суцяшаць сэрцайкі шчырыя люццовыя, хай сабе і цалкам абсурднымі фальсіфікацыямі. Таму не перавядуцца кліенты ў такіх вось ілжэ-прафесароў
  • UA
    11.02.2024
    Буданов уже столько всего нагородил, что выры ему как гэбисту соловью нет.
  • Воля
    11.02.2024
    Навошта НН патрэбна абслугоўваць ізраільскую ваенную прапананду? 🤔

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй28

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР11

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй28

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →