Грамадства3535

Саннікаў — журналістцы «Дойчэ Веле»: Гэта абавязковыя пытанні, якія вам куратары кажуць задаваць?

У час інтэрв'ю «Дойчэ Веле» Андрэя Саннікава папрасілі патлумачыць, навошта ён размяшчаў здымак катлет. 

Андрэй саннікаў Андрей Санников Andrey Sannikov
Андрэй Саннікаў і журналістка «Дойчэ Веле». Скрын відэа dwbelarus / YouTube

Журналістка спытала, што ён хацеў сказаць тым фота.

«Паслухайце. Я кніжку напісаў кулінарную. Вы гэта ведаеце? Не?» — заўважыў Саннікаў.

Журналістка адказала, што ведае. Кніга называецца «Турэмная кухня».

Архіўны здымак. 

Саннікаў працягнуў: «Ну навошта вы вось гэта… Гэта што, абавязковыя пытанні, якія куратары гавораць вам задаваць? Ці ў тэмніках?»

«Калі я чую адны і тыя ж бязглуздыя пытанні… Прабачце», — адказаў Саннікаў.

Пазней ён выказаў заўвагу, што прыйшоў на інтэрвʼю ў сувязі з выхадам дакументальнага фільма аб ім, а яму ніводнага пытання па фільме не задалі.

«Затое вы гаворыце, што вы незалежнай журналістыкай займаецеся і павінны задаваць вось гэтыя пытанні пра нейкія фотаздымкі».

Нагадаем, што катлеты ў фэйсбуку Андрэй Саннікаў запосціў у дзень, калі Святлана Ціханоўская запусціла ініцыятыву па зборы подпісаў за мірныя перамовы з уладай (у сакавіку 2021 года). Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў.

Ініцыятыва Святланы Ціханоўскай выклікала крытыку часткі апазіцыі, у тым ліку Андрэя Саннікава і рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, якія выступалі за больш радыкальныя дзеянні. У той жа час шырокія колы грамадскасці ідэю Ціханоўскай падтрымалі. За 4 дні зварот падпісалі больш за 670 тысяч чалавек — гэта абсалютны рэкорд для падобнага роду палітычных зваротаў.

Чытайце яшчэ:

Андрэй Саннікаў выдаў дыхтоўную кнігу пра турэмную кухню розных краін

Стась Карпаў назваў Пазняка «бяздушным хлусам», а Саннікава — «зларадным тролем»

Ціханоўская заявіла пра запуск агульнанацыянальнага галасавання за перамовы з уладай

Каментары35

  • Катленыя лічбы
    06.02.2024
    Вось ня трэба хлусіць, што 670 тысячаў нібыта падпісалі нейкі зварот. Гэта дадзеныя так званай платформы Голас сп-ра Лібера, афіліяванага з Офісам Ціханоўскай. Пераканацца ў тым, што гэтыя лічбы не накачаныя ботамі, немагчыма. 
    Таму варта дадаваць  па правілах журналістыкі: "згодна са сцверджаннямі Паўла Лібера з ініцыятывы Голас".
  • Anatol Starkou
    06.02.2024
    Ну я ж вам кажу, што ён не палітык. Няма чым заняцца за бугорм, дык ён з маладой жанчынай Сьвятланай Ц. пікіруецца праз фота з катлетамі, а за яе прагаласавала больш беларускага народу, чым да яе за ўсіх бчб кандыдатаў разам узятых.
  • саня
    06.02.2024
    «Калі я чую адны і тыя ж бязглуздыя пытанні… Прабачце», — адказаў Саннікаў.

    бязглуздыя? а ён хто - інтэлігент? падобны на гопніка

    і гэтага хацелі ў прэзідэнты? а чым ён прынцыпова адрозніваецца ад саміведаецекаго? на пытанні не адказвае, увогуле ні за што не адказвае. хамская манера паводзінаў і т.п.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →