Грамадства55

«Для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус». Як людзей прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка

Днямі начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун заявіў, што ў Беларусі збіраюцца ўвесці адказнасць за непаведамленне пра наяўнасць ДНЖ і другога грамадзянства, а ад карт паляка ўгаворваюць адмаўляцца. «Наша Ніва» пагаварыла з трымальнікамі карты паляка, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных установах. Як іх пераконваюць здаць дакумент?

«У дзяржаве праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, каб пераканаць грамадзян, што карта паляка наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, выкарыстоўваць на тэрыторыі і атрымліваць карту паляка недапушчальна», — так апісаў працу Бягун.

Ён агучыў, што за паўгода больш за 100 чалавек звярнуліся ў органы, каб адмовіцца ад карты паляка.

«Навошта табе гэты дакумент?»

Па словах крыніцы «Нашай Нівы» з «Гродна-Азота», апошнім часам на прадпрыемстве пошукі ўласнікаў карты паляка нібыта прыціхлі. Аднак суразмоўца не выключае, што іх адновяць пасля заяў Бегуна.

«Гэтым займаюцца ў аддзеле асабістай бяспекі, на размову звычайна выклікаюць у прыватным парадку, таму цяжка казаць, з якімі «прапановамі» прыходзяць да кожнага. Наколькі мне вядома, абыходзіліся без канспіралогіі, пра пагрозу нацыянальнай бяспецы яшчэ ніхто не казаў», — згадвае суразмоўца.

З яго слоў, не менш за некалькі дзясяткаў чалавек здалі свае карты паляка ў рукі супрацоўнікаў аддзела асабістай бяспекі, каб не згубіць працы.

«Яны звычайна пытаюць, навошта табе гэты дакумент, могуць спытаць, як ставішся да палітыкі Лукашэнкі, якія маеш палітычныя погляды.

Наконт карты паляка людзі звычайна кажуць, што рабілі выключна дзеля таго, каб мець магчымасць бясплатна атрымліваць візу, што часта з'яўляецца праўдай. У любым выпадку табе раяць падумаць, што даражэйшае — праца або віза», — кажа суразмоўца.

Па словах мужчыны, тыя, хто раней здаў карту мясцовым кадэбэшнікам, працягваюць працаваць на прадпрыемстве. 

«Перад павышэннем чалавека максімальна пільна правяраюць на лаяльнасць да ўлады. Калі чалавек ідзе на высокую пасаду, то могуць праверыць і сямейнікаў. Са звычайнымі работнікамі крыху прасцей.

Нават новых супрацоўнікаў з картай паляка бяруць. Галоўнае, каб у палітычным плане чалавек быў «чысты». Магчыма, так адбываецца праз тое, што іншых кандыдатаў няма, бо ў Гродне трымальнікаў карты паляка вельмі шмат», — падсумоўвае суразмоўца.

Спрабуюць ісці на хітрыкі

Трымальнікаў карты паляка выяўляюць і ў «Гроднаэнерга». 

«Рэпрэсіі, звальненні па палітычных матывах і пошук ворагаў на прадпрыемстве працягваецца. З картамі паляка строга, калі не хочаш адмаўляцца — згубіш працу. Пытанне толькі, як хутка, бо не кожнаму супрацоўніку можна хутка знайсці замену», — кажа суразмоўца.

Паводле яго слоў, некаторыя супрацоўнікі ідуць на хітрыкі і кажуць, што згубілі дакумент, таму адмаўляцца нібыта няма ад чаго.

«Здаецца, пракатвае, але падчас размовы чалавека папярэджваюць, што калі дакумент раптам знойдзецца або чалавек яго адновіць, то яны пра гэта абавязкова даведаюцца і выпруць з працы».

Суразмоўца кажа, што на трымальнікаў карты паляка прыходзяць спісы, па якіх і выклікаюць на размову.

Пры працаўладкаванні паабяцала адмовіцца

Іншая жыхарка з Гродна паведаміла, што, нягледзячы на наяўнасць карты паляка, змагла ўладкавацца на працу ў дзяржаўную ўстанову аховы здароўя (не медыцынскім супрацоўнікам).

«Нягледзячы на тое, што пасада невысокая, як і зарплата, перад працаўладкаваннем маю асобу пільна правяралі, на сумоўі ў тым ліку пыталіся пра карту паляка. Ці сапраўды ёсць яна ў мяне, навошта атрымлівала, папярэдзілі, што для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус», — кажа суразмоўца.

Па словах жанчыны, ёй давялося сказаць, што яна ад яе абавязкова адмовіцца. У выніку на працу яе ўзялі, а пра карту паляка прынамсі пакуль больш не пыталіся.

Колькі чалавек паведаміла пра замежныя дакументы

Згодна з абноўленым Законам аб грамадзянстве, беларусы, якія мелі другое грамадзянства, ДНЖ або карту паляка, павінны былі падаць гэтыя звесткі да 10 кастрычніка 2023 года. А тыя, хто толькі атрымлівае, — паведаміць пра дакумент цягам трох месяцаў. 

Па даных на пачатак снежня 2023-га, пра наяўнасць падобных дакументаў паведаміла каля 70 тысяч беларусаў. Гэта толькі невялікая частка трымальнікаў падобных дакументаў.

Так, станам на 2022 год больш за 160 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі карту паляка. Амаль 119 тысяч беларусаў маюць ДНЖ у Польшчы, больш за 60 тысяч у Літве

Колькі этнічных палякаў жыве ў Беларусі

Па даных перапісу 2019 года, доля палякаў у краіне — 3,1% насельніцтва, або больш за 287 тысяч чалавек. Каля 2/3 з іх жыве на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Доля палякаў на Гродзеншчыне складае 21,5% насельніцтва. У Воранаўскім раёне палякі па самавызначэнні складаюць большасць насельніцтва.

Чытайце таксама:

«У век татальнага кантролю гэта лёгка выяўляецца». Збіраюцца ўвесці адказнасць за непаведамленне пра другое грамадзянства ці замежны ДНЖ

Каментары5

  • Камісія па вяртаньню
    23.01.2024
    "пра наяўнасць падобных дакументаў паведаміла каля 17 беларусаў".

    Смех у зале.
  • даведка
    23.01.2024
    Бегуну как бы самому не пришлось обращаться за картой поляка, если через месяц не получит звание генерала... Потому что больший ущерб национальной безопасности несёт не наличие карты поляка у белорусских ментов, а белорусские менты работающие на фуре польского пана.
  • Болеслав
    23.01.2024
    Согласен, с этим давно нужно было разобраться.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →