У Оршы сутыкнуліся BMW і маршрутка. Траўмы атрымалі шэсць чалавек
Аварыя адбылася сёння каля 8-й раніцы на праспекце Тэкстыльшчыкаў ля дома №35.
У выніку ДТЗ пацярпелі шэсць чалавек. Трое пасажыраў, сярод якіх 17 і 16-гадовыя падлеткі, і кіроўца маршруткі былі дастаўлены ў Аршанскую гарадскую бальніцу. У іх спалучаныя траўмы: ранкі мяккіх тканін асобы, удары, закрытыя пераломы кісцей.
Двое 15-гадовых дзяцей звярнуліся па медыцынскую дапамогу самастойна, паведамляюць медыкі.
Каментары