Свет33

У Францыі прапанавалі ўвесці «сухі студзень». Макрон не падтрымаў і яго захейцілі

Раней прэзідэнт Францыі казаў, што п'е алкаголь два разы на дзень: за абедам і за вячэрай.

Фота: Gregor Fischer / Getty Images

Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона абвінавацілі ў тым, што ён саступіў віннаму лобі, не падтрымаўшы ідэю безалкагольнага «сухога студзеня», якая прабралася ў Францыю ў 2020 годзе, піша Бі-бі-сі.

Пяцьдзесят спецыялістаў па залежнасцях напісалі на гэтым тыдні адкрыты ліст, у якім наракаюць, што дзяржава не падтрымала кампанію па адмове ад ужывання алкаголю на працягу месяца пасля святаў.

«Наша ўпэўненасць у тым, што ўрад зможа праводзіць паслядоўную і рашучую палітыку барацьбы з алкагалізмам, сур'ёзна падарваная», — напісалі дактары.

У лісце, які апублікавала газета Le Monde, дактары заявілі, што «сухі студзень» (які прыйшоў у краіну з Вялікабрытаніі) набыў папулярнасць у французаў, але не дзякуючы, а хутчэй насуперак намаганням урада.

Некалькі міністраў сапраўды дыстанцыяваліся ад кампаніі, заявіўшы, што аддаюць перавагу заахвочваць умеранасць, а не поўную адмову ад алкаголю.

Марк Фесно, міністр сельскай гаспадаркі, заявіў, што спажыванне алкаголю ў Францыі знізілася на 70% за апошнія паўстагоддзя і на 7-10% у мінулым годзе. Паводле яго слоў, у такіх умовах назойлівая кампанія па адмове ад алкаголю проста не патрэбна.

«Я не думаю, што французаў трэба вучыць жыць. Людзям надакучыла, што ім паказваюць, што есці, што піць, як падарожнічаць. Ёсць лад жыцця, які таксама заслугоўвае павагі», — сказаў ён.

«Я б вельмі насцярожыўся, калі б пачуў, што ўрад на працягу месяца паказвае людзям, як ім жыць», — сказаў былы міністр аховы здароўя Арэльен Русо, якога незадоўга да адстаўкі ў снежні спыталі, ці далучыцца ён да «сухога студзеня».

Крытыкі палічылі гэтыя заявы прыкметай таго, што ўрад, прытрымліваючыся прыкладу прэзідэнта краіны, палічыў за лепшае добрыя адносіны з вытворцамі віна клопаце пра здароўе грамадзян.

«Мы выдатна ведаем, што пры гэтым ўрадзе, і перш за ўсё пры гэтым прэзідэнце, сувязі з алкагольным лобі асабліва моцныя», — сказаў навуковец Жан-П'ер Кутэрон.

Прыхільнікі «сухога студзеня» сцвярджаюць, што Францыя па-ранейшаму займае чацвёртае месца ў Еўропе па спажыванні алкаголю і што алкаголь штогод забівае больш за 40 тысяч французаў.

Па даных статыстычнага бюро Еўрасаюза, у 2020 годзе ў ЕС на 100 тысяч жыхароў прыпадала 3,6 смерцяў, звязаных з ужываннем алкаголю. Па даных СААЗ, у 2020 годзе па колькасці звязаных з алкаголем смерцяў на 100 тысяч жыхароў Францыя займала 30-е месца ў свеце (3,29), Вялікабрытанія — 69-е (1,76).

Яны лічаць, што калі б кампанію падтрымаў урад (маральна і матэрыяльна), то яна ахапіла б куды больш людзей, чым 16 тысяч — менавіта столькі далучыліся да «сухога студзеня» ў 2023 годзе.

Крытыкі таксама абвінавачваюць Макрона ў асабіста перашкодзе кампаніі, спасылаючыся на тое, што ў мінулым ён публічна ўхваляў ужыванне алкаголю.

У 2022 годзе Макрон быў абраны персонай года па версіі часопіса Review of French Wines. Тады ж ён заявіў, што п'е віно двойчы ў дзень, за абедам і за вячэрай.

Да таго ж у чэрвені мінулага года фатографы застукалі ў распранальні рэгбійнай каманды Stade Toulousain на стадыёне Stade de France, дзе ён у адзін прысест выпіў бутэльку піва Corona.

Вінная індустрыя штогод прыносіць Францыі 9 млрд еўра толькі ад продажаў за мяжу, і рашэнне выступіць у абарону французскіх вінаробаў, безумоўна, можна лічыць рацыянальным.

Аднак крытыкі Макрона сцвярджаюць, што, напаказ ужываючы алкаголь, прэзідэнт збольшага робіць гэта і для таго, каб здавацца «сваім хлопцам».

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    05.01.2024
    Кто-нибудь, введите сухой полугодичник для памяркоуных. А то совсем озверели. Под каждой статьей про смерть с алкоголем ненависть и танцы на костях. Сделайте водяру по 50, чтобы хрустальность сасута сверкала за 7 морей.
  • даведка
    05.01.2024
    Андрей Малахов днями у себя в программе, шутя про возраст между парой, сказал, что как у Франсуа Макрона.)))
  • Антып
    05.01.2024
    Тае бяды. Не хочаце, то не піце, а іншым не замінайце.

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман8

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202519

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

Што змяняе замах на Трампа?4

Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы9

У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку7

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну8

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман8

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →