Культура

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі

Кнігі пачнуць прадаваць на гэтым тыдні, паведаміла выдавецтва ў сваіх сацсетках.

«Заўтра, 19 снежня, запрашаем у будынак Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве на Дажынковай, 6А на старт продажаў «Брацтва пярсцёнка» Джона Р. Р. Толкіна, першай кнігі культавай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў», у новым перакладзе Ігара Кулікова.

Літаральна паўгадзіны назад нам паведамілі, што на наш склад прывезлі наклад шыкоўнай біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова, аўтарства гісторыка і журналіста Дзяніса Марціновіча. Гэта сапраўдны ўзор біяграфічнага нон-фікшну, так трэба пісаць кнігі! Яна чытаецца за адзін прысест. Настолькі захапляе.

Для літаратурных гурманаў мы падрыхтавалі выданне славутага рамана загадкавага польскага пісьменніка Станіслава Ігнацы Віткевіча «Ненасытнасць». Гэтая кніга выклікае галавакружэнне, не меней.

А для самых маленькіх мы выпускаем новае выданне першай кнігі пра ката Шпрота, якую напісала Ганна Янкута. Не паверыце, гэта быў наш першы беларускі бестселер, і гэта адбывалася ў далёкім і спакойным 2018 годзе. І мы рыхтуем да выдання яшчэ дзве кнігі пра прыгоды легендарнага мінскага ката Шпрота і ягоных сяброў!», — паведамляе выдавецтва ў сваіх сацсетках.

Каментары

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна5

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі мужчына з нажом напаў на людзей у трох розных месцах горада1

Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная3

Прадпрымальнікаў і самазанятых чакаюць непрыемныя сюрпрызы па выплаце ўнёскаў у ФСАН6

Добраахвотнік агучыў, колькі беларусаў ваюе за Украіну18

МММ — гісторыя самай грандыёзнай фінансавай піраміды на постсавецкай прасторы, ахвярамі якой сталі мільёны чалавек7

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»107

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў жніўні

Трамп павіншаваў Пуціна з «цудоўнай здзелкай» па абмене зняволенымі12

Netflix выпусціў свой «Дэкамерон», і кансерватараў ён можа шакаваць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна5

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Галоўнае
Усе навіны →