Грамадства44

У МУС адказалі, ці будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, у якіх ёсць дакументы іншых дзяржаў

Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун пракаментаваў патрабаванне ўладаў паведамляць у міліцыю аб наяўнасці дакументаў замежнай дзяржавы, да прыкладу, «карты паляка». Ці праўда, што калі адправіш такое апавяшчэнне, то могуць пазбавіць беларускага грамадзянства? — спыталі ў яго.

Бягун назваў гэта фэйкам.

— Акрамя таго, у інтэрнэце распаўсюджваецца лжывая інфармацыя, што беларусаў не будуць выпускаць за мяжу, калі яны не апавясцілі адпаведныя органы аб наяўнасці дакументаў, выдадзеных у іншых краінах. І гэта няпраўда.

Паводле яго слоў, з 2002 года наяўнасць замежнага грамадзянства не зʼяўляецца падставай для страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь, як было раней. У тым жа годзе прыбралі пераходную норму, адпаведна з якой дзіця па дасягненні 18 гадоў павінна было выбраць грамадзянства, калі ў яго было некалькі пашпартоў. Для беларускага боку такое дзіця цяпер лічыцца грамадзянінам Беларусі, і пасля паўналецця яно можа нават служыць у нас у войску.

Але калі ўзнікае пытанне пра кантрактную службу, прыём на дзяржаўную службу ці іншую працу, звязаную з прыналежнасцю да нашай краіны, то тут без выхаду з іншага грамадзянства не абысціся, кажа Бягун.

Пакуль адказнасці за тое, што не паведаміў пра дакументы іншых краін няма, але «прапрацоўваецца ўвядзенне пэўных мер супраць тых, хто праігнаруе патрабаванне закона».

Каментары4

  • Беларус
    17.12.2023
    "У МУС адказалі, ці будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, у якіх ёсць дакументы іншых дзяржаў" Хахаха, ды хутчэй пазбаўце ўжо грамадзянства гэтага ё..нага канцлагера, яшчэ i дзякуй скажам!!
  • 111
    17.12.2023
    Калі кажуць "фэйк", "ілжывая інфармацыя", "няпраўда" - 100% так і будзе.
  • Кажан
    18.12.2023
    Я ім ужо даўно напісаў і кажу: ды пазбаўце мяне гэтага грамадзянства. Мне яно не патрэбна. Дык яны ж яшчэ за гэта 1400 рублёў хочуць і што там яшчэ.

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →