У Японіі 54-гадовы мужчына заўважыў таракана ў сваёй кватэры. Ён вырашыў шчодра апырскаць насякомае інсектыцыдам, але неўзабаве здарыўся выбух.
У выніку мужчына атрымаў нязначныя траўмы, а ў пакоі выбіла акно.
Паліцыя мяркуе, што прычынай здарэння стала тое, што мужчына распыліў сродак побач з катацу (гэта традыцыйны японскі прадмет мэблі, фактычна — стол з падагрэвам). Інсектыцыды адносяць да сродкаў, які лёгка загараюцца. Нярэдка іх распыленне побач з электрапрыборамі ці разеткамі становіцца прычынай выбухаў.
Напэўна, змагацца з тараканамі варта ўсё ж традыцыйнымі сродкамі. Напрыклад, тапкам.
Каментары
Некаторыя тараканы дасягаюць такога памера и такой колькасці аховы, што аднаго тапка ўжо недастаткова.