У Мінску пабудуюць яшчэ адзін мікрараён у Лошыцы. Што там будзе
У Лошыцы-5 вырастуць тры жылыя кварталы для 8 тысяч чалавек.
Як паведамляюць «Мінск-Навіны», у Лошыцы-5 збіраюцца ўзвесці каля 210 тысяч кв. м жылля — каля 3130 кватэр для больш як 8 тысяч чалавек.
Лошыца-5 будзе складацца з трох жылых кварталаў і размесціцца побач з сядзібна-паркавым комплексам на тэрыторыі, дзе зараз знаходзяцца прыватныя дамы.
Уздоўж вуліцы Чыжэўскіх будуць дамы ў 3-5 паверхаў, іх пабудуюць па індывідуальных праектах. З іншага боку, уздоўж будучага 3-га транспартнага кольца, плануюцца 7-8-павярховыя дамы з абʼектамі абслугоўвання і падземнымі аўтастаянкамі. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках раёна на скрыжаванні магістральных вуліц пабудуюць будынкі вышынёй да 14 паверхаў.
Запланаваны два дзіцячыя садкі па 230 месцаў і школа на 1056 навучэнцаў.
Уласнікам жылля, што падлягае зносу, якія хочуць застацца ў гэтым раёне, прапануюць кватэры ў новабудоўлях Лошыцы-7.
Каментары