Эканоміка

Беларускае прадпрыемства трапіла пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія чарговы раз пашырыла санкцыі супраць Расіі і Беларусі. Яны закранулі «прадпрыемствы ў Беларусі, Кітаі, Сербіі, Турцыі, ААЭ і Узбекістане, якія працягваюць падтрымліваць незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну», гаворыцца ў прэс-рэлізе брытанскага ўрада.

У асноўным у пераліку, у які патрапілі 25 фізічных асоб і 21 кампанія — расіяне, але ў ім ёсць і беларускае «Канструктарскае бюро «Дысплэй». У дачыненні да яго ўвялі санкцыі з прычыны паставак прадукцыі для ВПК Расіі і расійскай арміі.

Канструктарскае бюро «Дысплэй» з Віцебска займаецца выпускам відэаманітораў, якія могуць прымяняцца ў тым ліку і ў вайсковых мэтах. Акрамя таго, яно займаецца выпускам ударных беспілотнікаў тыпу «Квадра-1400» і «Баражавальная труба», што выкарыстоўваюцца беларускай арміяй.

З 2007 года КБ «Дысплэй» распрацоўвае аўтаматызаваны дыстанцыйна кіраваны назіральна-агнявы комплекс «Адунок», аснашчаны камерамі, цеплавізарам і лазерным дальнамерам — такая сістэма ўсталёўваецца на паваротную вежу і дазваляе праводзіць кругавое назіранне і паражэнне мэтаў.

Акрамя таго, з нерасійскіх рэзідэнтаў у спіс уключаны шэраг юрыдычных асобаў ААЭ, якія маюць дачыненне да марскіх перавозак, тры кітайскія кампаніі і па адной кампаніі з Сербіі, Узбекістана і Турцыі.

Каментары

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць значна падаражэць цукеркі і іншыя прысмакі

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч6

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава43

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Галоўнае
Усе навіны →