Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу супраць кіраўнікоў Bypol
Завочна збіраюцца судзіць шэсць былых сілавікоў: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана.
Згодна з матэрыяламі справы, «названыя асобы ў розныя перыяды ўчынілі дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Найбольшую колькасць артыкулаў выставілі Аляксандру Азараву, па адным з іх можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Каментары