Меркаванні66

Ці павінны дзеці чыноўнікаў адказваць за бацькоў?

У эфіры «Белсат» на гэту тэму спрачаліся выканаўчы дырэктар Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін і журналіст Сяргей Падсасонны.

Аляксандр Апейкін Александр Опейкин Alexander Apeykin
Аляксандр Апейкін у студыі «Белсата». Скрын відэа: @belsat_news / YouTube

У эфіры разважалі, ці не лепш зняць санкцыі з дзіцяча-юнацкага спорту. Падчас дыскусіі Сяргей Падсасонны заўважыў, што так на спаборніцтвы змогуць патрапіць і дзеці наменклатуры.

На гэта Апейкін адказаў, што дзеці чыноўнікаў таксама беларусы.

«Мы не можам цяпер браць і падзяляць дзяцей. Тут трэба глядзець трохі шырэй. Зразумела, што ёсць праблема палітвязняў. Але нельга дзяліць нашу будучыню. Бо дзеці — наша будучыня. Нельга казаць, што гэтыя дзеці належаць чыноўнікам, а гэтыя не. Дзеці ўвогуле ні за што не адказваюць».

«Рэжым робіць маніпуляцыі сярод гэтых дзяцей. Апранае іх у дзяржаўную сімволіку. І рэжым трымае ў турмах непаўналетніх», — нагадаў Падсасонны.

Па словах кіраўніка Фонду спартовай салідарнасці, калі дзеці сёння будуць працягваць ездзіць на турніры ў Расію і падсілкоўвацца яе духам, то і ў далейшым будуць апалагетамі гэтай ідэі.

«Наша задача — рэальна ідэалагічна дазволіць ім бачыць іншае. Рэальна інтэграваць іх у еўрапейскую прастору. Каб яны гэта бачылі, каб тут знаходзілі сяброў. Каб з намі сустракаліся, калі яны сюды прыедуць», — адзначае Апейкін.

Падсасонны пацікавіўся, што будзе, калі ў замежных паезках да дзяцей будуць прыстаўлены кадэбэшнікі, якія не дазволяць ніякіх сустрэч. Ён спаслаўся на досвед Савецкага Саюза і Паўночнай Карэі.

Апейкін лічыць, што такога не будзе. «Я не думаю, што ўжо да такой крайняй меры дойдзе, што з дзіцячымі камандамі будуць прыязджаць кадэбэшнікі. Нават калі ў Савецкім Саюзе існавала такая практыка, гэта не перашкаджала людзям бачыць, як жывуць еўрапейскія краіны, ЗША. А параўноўваць Беларусь і Паўночную Карэю яшчэ рана. Наша задача — доўгатэрміновая».

Па словах Апейкіна, ён бачыць, колькі часу каштуе выхаванне аднаго актывіста дэмакратычных сіл. «Людзі не робяцца актывістамі вось проста так, на раз-два. Гэта рэальна гады працы. Трэба, каб чалавек інтэграваўся ў нейкія праграмы, меў кантакты з супольнасцю».

«Калі мы будзем на дзіцячым узроўні адсякаць кантакты, ствараць ізаляцыю, атрымліваецца, што дзеці будуць бачыць адзіны свет», — падкрэслівае кіраўнік Фонду спартовай салідарнасці.

Па словах Падсасоннага, цяпер моладзь з дзяржаўнай сімволікай можна рэгулярна сустрэць у аэрапорце Вільні. Значыць, некаторыя дзеці ўсё-такі лётаюць. Наколькі яны сталі еўрапейскімі з дзяржаўнай сімволікай?

Апейкін распавядае, што цяпер моладзь прымае ўдзел у некаторых прыватных турнірах. А адносна дзяржаўнай сімволікі заўважае, што шмат спартоўцаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020 годзе, таксама лёталі з дзяржаўнай сімволікай.

Апейкін адзначае, што не любіць падзелу: «Што значыць недэмакратычныя дзеці ці дзеці чыноўнікаў? Дзеці не адказваюць за бацькоў. Гэта ў нас асноўны прынцып. Няма такога надзялення. Нельга яго штучна ствараць».

«Пры гэтым адказваюць дзеці палітзняволеных. Маці застаюцца за кратамі. Дзяцей выхоўваюць бабулі ці нехта з блізкіх. Мы на гэта павінны закрыць вочы?» — спытаў Падсасонны.

«Што пасееш, то пажнеш. Калі мы будзем сеяць падзяленне і рэальную нянавісць паміж беларусамі, то будзем гэта падтрымліваць. Дзеці не павінны за гэта адказваць», — упэўнены Апейкін.

Чытайце яшчэ:

Фонд спартовай салідарнасці хоча лабіраваць зняцце санкцый з дзіцяча-юнацкага спорту. Гэта выклікала спрэчку

«З вашай рыторыкай можна сказаць, што і Лукашэнка любіць Беларусь». Словы Апейкіна ў фэйсбуку ўзнялі спрэчку

Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна дадалі ў «Спіс экстрэмістаў»

Каментары6

  • Ёсік
    30.11.2023
    Спадар Апейкін, вось глядзім на размовы Колькі лукашэнкі якім-небудзь журналістам. Ціха мовіць, ружовыя шчочкі, як быццам прагрэсіўны падлетак, а пасадзі яго на "трон", дык будзе той шчэ ціхі хлопчык. Калі спадарыні Дрыга ці Ананіч, спадары Савіных з Балабай з раніцы да вечара сваім дзецям у галовы ўкладаюць, што толькі лукашэнка, толькі ён ратуе Беларусь (іхняе заможнае жыцьцё), дык якімі яны растуць? Дачка сяргіенкі, як прыклад. Шчэ нічога не зрабіла, а ўжо пытаецца, хто ды што зрабіў для іх Белорусіі. А Грышка азаронак? Бацька не ліў у вушы - сынок, язык глыбей у д.пу дырэктару саўгаса, і будзеш жыць добра, есьць і піць смачна, у добрую гамнастычную залу хадзіць. Хай дома сядзяць, няма спорта ў Беларусі.
  • Да
    30.11.2023
    Не павінны, толькі калі выязджаюць і выказваюць сваю пазіцыю. Вось дачка узурпатара з Лініі Сталіна сядзіць у Варшаве, ходзіць па кавярнях, пакуль яе бацька гвалтуе маральна беларускіх дзяцей. І ўсё ў іх цудоўна. Калі мы будзем жыйць па прынцыпу, што адных за інакадумства караюць да 5 калена, а іншыя не нясуць адказнасці, бо дзеці, унукі, браты, то так і застанемся мы цярпіламі
  • Пацісну шыю апошняму лукашысту
    30.11.2023
    Дзеці лукашыстаў не будуць адказваць за сваіх ганебных бацькоў толькі пасьля люстрацыі, калі ўся іх скрадзеная маемасьць будзе канфіскована на карысць беларускага народа. А да гэтага яшчэ далека.

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення2

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Гном, які ўрываецца ў крамы, стаў галоўным мемам лета. Аказваецца, у касцюме бегае беларус ВІДЭА5

У Курску бацька падпаліў свайго сына, каб пакараць яго3

Мілінкевіч пра атручанне ў студыі БТ: Не сумняюся, што Домашу далі які-небудзь «Навічок»7

У Магілёве збіраюць подпісы супраць знішчэння замчышча пад музей цара7

Як выглядаў памежны пераход Брэст — Тарэспаль у 1993 годзе. Архіўныя фота2

Колькі трэба быць на сонцы, каб забыцца пра дэфіцыт вітаміну D3

Маскоўскі раён сталіцы атакуюць пацукі. Жыхары беспаспяхова скардзяцца на іх1

«У некаторых кватэрах праблемы з вокнамі ёсць да гэтага часу». Як жывецца ў адзіным у Беларусі спіральным доме

Тварожная пасха з чорнымі парэчкамі 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення2

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →