Усяго патроху88

У Гродне афіцыянтка плюнула ў страву, і гэта трапіла на ВІДЭА

Дзяўчына, якая працуе афіцыянткай у адной з устаноў Гродна, стала зоркай сацсетак, але слава яе даволі спецыфічная. Відэа мясцоваму парталу NewGrodno даслалі чытачы.

На відэа бачна, як дзяўчына-афіцыянтка плюе ў страву. Пасля яна акуратна прыбірае нешта адтуль спачатку пальцам, а потым сурвэткай. Далей відэа абрываецца: верагодна, талерку панеслі наведвальнікам.

«Дарэчы, калегі кажуць, што афіцыянтка здымала сама сябе. Навошта яна гэта зрабіла, ніхто не ведае», — расказаў Newgrodno.by адзін з чытачоў.

Яшчэ адна крыніца выдання пацвердзіла, што справа сапраўды мела месца ў Гродне.

«Усе калегі ў курсе таго, што адбылося. Яны ў шоку. Ніхто не можа зразумець прычыну. А дзяўчына ў шоку ад таго, што асабістае відэа неяк выцекла ў сеціва», — расказаў Newgrodno.by чалавек, знаёмы з сітуацыяй.

Партал наўмысна пакуль не паведамляе, пра якую менавіта ўстанову ідзе гаворка, аднак журналісты разлічваюць атрымаць каментар ад яе кіраўніцтва «На мой запыт чамусьці ніякай рэакцыі не было», — падзяліўся з парталам чытач.

Не так даўно ў тым жа Гродне ў адной з устаноў таксама быў падобны скандал, звязаны з тым, што ў стравах наведвальнікаў апынуліся муха і апарыш. Але там адміністрацыя адрэагавала аператыўна і пайшла насустрач кліентам, прапанаваўшы ім кампенсацыю за нязручнасці.

Каментары8

  • даведка
    23.11.2023
    Во времена моей службы повар (солдат-срочник) приготовил для прибывшего в нашу часть командующего (генерала) заливную рыбу с большим тараканом в застывшем желе посреди большой тарелки... Как он только умудрился этого не заметить, но я со стороны увидел и указал ему, после чего он буквально уже перед самым заносом в банкетный зал в панике выковырял его оттуда, оставив в желе хорошо заметное рваное углубление.
  • Belarus
    23.11.2023
    проста сьвінскі ўчынак зь яе боку. калі так ненавідзіць наведвальнікаў то няхай мяняе прафесію. а з боку санстанцыі мусіць быць штраф і ёй і кавярні, дзе гэта адбылося і наведвальнікі елі тое паскудства 
  • Brydka
    23.11.2023
    Voś tamu j nia chodziać ciaper pa kabakach ...

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

«Нам казалі: не трэба палявання на вядзьмарак. І некранутым застаўся сапраўдны монстр»3

Вучоныя: больш увагі маці аддае дачцэ. Бацька таксама1

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →