Мінкульт Расіі забараніў паказ апошняга фільма Сакурава. У ім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні спрачаюцца ў пекле пра жыццё
Міністэрства культуры забараніла паказ фільма Аляксандра Сакурава «Казка», які выйшаў у 2022 годзе, на фестывалі ў Маскве. Пра гэта сам рэжысёр напісаў у тэлеграм-канале.
«Маюцца быць вялікія праблемы ў жыцці — як за савецкімі часамі, калі ўсе мае працы былі забароненыя да паказу. Час майго жыцця зноў спыніўся», — піша Сакураў.
Цяпер ягоная каманда спрабуе высветліць прычыны забароны. Пры гэтым, упэўнены рэжысёр, яго новы фільм не атрымае пракатнага пасведчання.
У Мінкульце заявы Сакурава пакуль не каментавалі.
Прэмʼера фільма «Казка» адбылася ў жніўні 2022 года на фестывалі ў Лакарна.
Галоўныя героі карціны — Сталін, Гітлер, Мусаліні і Чэрчыль, якія сустракаюцца ў пекле.
Каментары