Грамадства1616

«Колькі можна прыніжацца?» Жыхарка Чавусаў запісала відэазварот да Лукашэнкі: у інтэрнаце чорныя столі, сыплецца тынкоўка і валяцца сцены

Жыхарка Чавусаў у тыктоку звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Яе сяброўка жыве ў пакоі, дзе ў любы момант можа абваліцца сцяна, у інтэрнаце няма гарачай вады, а кухня даўно не бачыла нават касметычнага рамонту.

Дзяўчына распавяла, што за пакой тут плацяць 150-200 рублёў. «За што? За тое, што няма гарачай вады, няма ўмоваў для пражывання? Гэта проста жах», — кажа яна. 

Яна паказала пакой, у якім жыве яе сяброўка з дачкою. Сцяна ў любы момант можа ўпасці на ложак дзіцяці.

@user5132653859430

♬ оригинальный звук - Дулесова Катька❤️

Аўтарка відэа просіць дапамагчы Лукашэнку, бо «тут дабіцца ў інстанцыях нічога не магчыма». Яна кажа, што звярталіся неаднойчы ў ЖКГ, у райвыканкам — «нічога не робіцца».

Звароты былі і наконт гарачай вады. Паводле дзяўчыны, у інтэрнаце два-тры гады чакалі, пакуль паставяць ванну. Спачатку гарачая вада з’явілася, але неўзабаве знікла.

@user5132653859430

♬ оригинальный звук - Дулесова Катька❤️

«У выніку ніхто нічога не робіць. Колькі можна званіць, колькі можна прыніжацца?» — абураецца дзяўчына.

Яна распавядае, што паўгода таму прыязджалі з райвыканкама. «Паглядзелі, сказалі, што ўмовы тут прыўкрасныя, а як штосьці каго не задавальняе, каб шукалі сабе жыллё. Але, прабачце, Чавусы — маленькі гарадок, не надта што знойдзеш».

Сама яна ўжо спрабуе шчасця ў Магілёве, але і ў Чавусах пакой трымае. Кажа, што паставіла пломбу на электрычнасць, але камуналку плаціць так, быццам тут жыве. «За што? За тое, што тут жах такі, страх. Не дай бог у такіх умовах жыць з дзіцём».

Яе зварот да Лукашэнкі за дзень набраў больш за 160 тысяч праглядаў.

Увечары жанчына распавяла, што а 21:30 патэлефанавалі сяброўцы і сказалі, што дадуць іншы пакой.

Аўтарка відэа гаворыць: «Спадзяемся, што нас не падмануць. Я вельмі рада, што ў жыцці ёсць справядлівасць».

Каментары16

  • 123
    05.10.2023
    Усё грошы ідуць на "красаўцаў", а сцены няхай валяцца
  • Прыукрасная стабильнасць
    05.10.2023
    Эта фсё патаму, што у абшчаге не висеу партрэт уважаемага важдзя
  • С.В.
    05.10.2023
    Калі запусціць два відэа адначасова – эфекту больш :)
    Радуе, што адыйшла „чоткая чолка”. Але ж бровы! :)

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →