Пасля трагедыі пад Вілейкай у Беларусі забаранілі лётаць на дэльтапланах, парапланах і аўтажырах
Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамент авіяцыі Міністэрства транспарту прыняў пастанову, якая на нявызначаны час забараняе палёты над Беларуссю на ўсіх лёгкіх лятальных апаратах вагой да 750 кілаграмаў.
Тыя, у каго ёсць аўтажыры, дэльтапланы, парапланы, мотапарапланы, дэльталёты, цеплавыя аэрастаты (паветраныя шары), зараз на нявызначаны час не змогуць атрымаць дазвол на палёт.
Рашэнне абгрунтоўваецца клопатам аб бяспецы: нядаўна пад Вілейкай у выніку лётнай памылкі разбіўся мотадэльтаплан, загінулі два чалавекі.
Каментары