Музыка77

«Дэўкраінізацыя» расійскай поп-музыкі і яе наступствы

Адным з наступстваў вайны Расіі з Украінай стала разбурэнне расійска-украінскай музычнай прасторы. Частка ўкраінскіх спевакоў дэманстратыўна сышла з расійскай сцэны і стрымінгавых платформаў, частка засталася, расказвае музычны журналіст «Медузы» Дзяніс Баярынаў.

Калаж: Наша Ніва

Сімвалы мінулых часоў

Журналіст згадвае, што яшчэ з часоў СССР украінскія артысты былі важнай часткай расійскай прасторы папулярнай музыкі. У 1990-х жыхары Расіі з задавальненнем слухалі такіх ураджэнцаў Украіны, як Наташа Каралёва, Таццяна Аўсіенка, Аляксандр Сяроў, кабарэ-дуэт «Акадэмія». А кіеўская група Green Grey нават у некаторым сэнсе супернічала з «Іванушкамі International».

Першы кліп гурта Green Grey на песню «Пада**ём пад дажджом» (** = жд, жж), зняты ў Маскве ў 1996 годзе. Крыніца: утуб-канал @GreenGreyOfficial

У 2000-х вялікай папулярнасцю карысталіся група «Віа Гра», 5'nizza, Верка Сярдзючка і «Бумбокс». А спявачка Руслана на «Еўрабачанні» атрымала вышэйшы бал і ад Расіі.

У наступным дзесяцігоддзі на расійскай сцэне выступалі Ёлка, Патап і Наста, Quest Pistols. А ў 2012-м адкрыццём расійскай эстрады Іван Дорн — украінскі спявак, што нарадзіўся ў Чалябінску.

Складаючы рэйтынг лепшых постсавецкіх альбомаў з 1991-га па 2021-ы, «Афіша Daily» змясціла дэбют Дорна «CoʼnʼDorn» на першае месца — вышэй за «Кіно», «Аукцыон», «Мумій Троля» і «Тату».

Пік папулярнасці ў 2010-х

Журналіст адзначае, што пік папулярнасці ўкраінскіх артыстаў прыйшоўся на сярэдзіну 2010-х. У той час з імёнаў украінцаў, якія прапісаліся ў расійскіх поп-чартах, можна было скласці лайнап вялікага фестывалю: Макс Барскіх, Loboda, «Час і шкло», Monatik, Artik & Asti, Alekseev і Луна.

У той час Кіеў ператварыўся ў адну са сталіц музычнай моды, а ўяўны знак Made in Ukraine гарантаваў якасць музыкі: украінскія артысты пастаянна фігуравалі ў фінале «Еўрабачання» і нярэдка займалі прэстыжныя месцы. А ў 2018-м кіеўскі гурт Kazka патрапіў у сусветны топ музычнага дадатку Shazam з трэкам «Plakala». Гэтая песня, нягледзячы на тое, што выканана на ўкраінскай, стала найбуйнейшым радыёхітом і ў Расіі.

Кліп на песню «Plakala» гурта KAZKA. Крыніца: ютуб-канал @kazkaband

Акрамя поспеху ўкраінскіх поп-артыстаў журналіст згадвае, што на рускамоўны рок заўважнае ўздзеянне аказалі групы «Нервы» і «Пошлая Молі», а рускамоўны рэп гэтага перыяду нельга ўявіць без «Грыбоў», T-Festа і харкаўскага трыа Kavabanga Depo Kolibri.

Журналіст заўважае, што ўкраінскія артысты хоць і не дамінавалі ў поп-індустрыі Расіі, але былі заўважнаю зʼяваю, і цытуе словы былога рэдактара «Медузы» Аляксандра Гарбачова: «пакуль расійскае тэлебачанне расчалавечвала ўкраінцаў, украінскія артысты ачалавечвалі расійскую эстраду».

Вайна разбурыла культурны мост

Журналіст адзначае, што з пачаткам вайны адным з першых, хто парваў з Расіяй, быў Іван Дорн. У канцы лютага 2022-га яго лэйбл абʼявіў аб спыненні працы з расійскімі артыстамі і брэндамі, а крыху пазней закрыў свой музычны каталог для праслухоўвання ў Расіі і Беларусі.

Да гэтага спевака крытыкавалі за выступы ў Расіі пасля анэксіі Крыму. Пасля пачатку вайны ў інтэрвʼю The New York Times ён сказаў, што спрабаваў «выбудаваць культурны мост паміж краінамі-суседкамі».

Ад Расіі адмовіўся і заклікаў да салідарнасці ўсіх сваіх калег Макс Барскіх. Пазней спявак уступіў у УСУ. Па словах прадзюсара Барскіх, сыход з Расіі каштаваў 300 тысяч даляраў у квартал у выглядзе адлічэнняў расійскіх стрымінгавых сервісаў.

Поўнасцю з расійскіх стрымінгаў прыбралі свае творы 5ʼnizza і Сяргей Бабкін, Патап і Наста, Monatik, Dorofeeva, Арцём Півавараў, Onuka, Constantine, Jamala, Alyona Alyona, Kalush. Іншыя — Loboda, Луна, Kyevstoner, «Нервы» і Sunsay — не сталі канфіскоўваць рэлізы, ужо якія выйшлі (магчыма, па юрыдычных прычынах), аднак не выпускаюць у Расіі свае новыя песні.

А вакаліст «Бумбокса» Андрэй Хлыўнюк пасля пачатку вайны ўступіў у тэрытарыяльную абарону Украіны і кіруе лятальным дронам.

Андрэй Хлыўнюк Андрей Хлывнюк Andrey Khlyvnyuk
Андрэй Хлыўнюк. Фота: Instagram спевака

Вяртанне да матчынай мовы

Журналіст звяртае ўвагу на другую заўважную рэакцыю ўкраінскіх артыстаў на расійскае ўварванне — пераход на ўкраінскую мову.

Яскравы прыклад — спявачка Луна, якая да гэтага выконвала песні толькі на рускай мове. Цяпер яна, пабываўшы пад абстрэлам і атрымаўшы вопыт бежанства, перайшла на ўкраінскую мову ў зносінах з прыхільнікамі і стала даваць дабрачынныя канцэрты ў падтрымку УСУ.

У маі 2023 года спявачка выпусціла «Illusion» — першы ў сваёй карʼеры альбом на ўкраінскай мове. Прыхільнікі Луны з Расіі могуць паслухаць яго толькі праз VPN.

Песня «Kvity» спявачкі Луна з яе апошняга альбому «Illusion». Крыніца: ютуб-канал @lunavokne

Аўтар згадвае словы Івана Дорна з інтэрвʼю The New York Times аб тым, што «людзі ў сучасны момант занадта адчувальныя да мовы».

Адпаведна даследаванню ўкраінскай сацыялагічнай групы «Рэйтынг», да пачатку 2023 года толькі 18% жыхароў краіны выкарыстоўвалі рускую мову ў паўсядзённых зносінах (або дэкларавалі гэта). Да ўварвання такіх людзей было 26%, а да анэксіі Крыма і пачатку ваенных дзеянняў у Данбасе — 40%.

Узаемная забарона

Адмежаванне ўкраінскіх артыстаў прывяло да таго, што іх музыка прапала з расійскага радыё– і тэлеэфіру. Аб прыпыненні супрацоўніцтва з шэрагам украінскіх музыкантаў абвясціў холдынг «Русская медыягрупа».

Расійскія СМІ распаўсюдзілі спіс 31 дзеяча ўкраінскага шоу-бізнэсу, якім забаронены ўезд у Расію на 50 гадоў. А ўладальнікі расійскіх караоке-залаў і клубаў складаюць свае ўласныя чорныя спісы, у якіх можа апынуцца любая песня ўкраінскага паходжання.

Спіс забароненых артыстаў Список запрещенных артистов List of banned artists
Спіс украінскіх артыстаў, якім забаронены ўезд у Расію на 50 гадоў. Крыніца: novychas.online

Паралельна Украіна вядзе сістэмную барацьбу з расійскай культурай як часткай пуцінскай прапаганды. З чэрвеня 2022 года ў краіне дзейнічае прамая забарона на трансляцыю расійскай музыкі ў СМІ і грамадскіх месцах.

Самі ж украінскія спевакі, па словах аўтара, пакідаючы Расію, адмаўляючыся ад рэлізаў у Расіі і ад выканання песень на рускай мове, пасылаюць ясны сігнал сваім расійскім прыхільнікам: вы таксама несяце адказнасць за тое, што робіць ваша краіна ва Украіне, — як і астатнія расіяне.

«Калабаранты»

Але не ўсе ўкраінскія артысты сышлі з расійскай сцэны. Сёння галоўная поп-спявачка Расіі — Анна Asti — з Украіны. У чэрвені 2022 года яе сольны альбом «Фенікс» сабраў усе значныя музычныя ўзнагароды ў РФ: ад «Песні года» да «Залатога грамафона» і прэміі «VK Музыка».

Як адзначае журналіст, спявачка прытрымліваецца традыцыі расійскай эстрады, карэнні якой яшчэ ў савецкіх часах, — артыст, які жадае дабіцца поспеху, не павінен мець палітычнай пазіцыі.

Украінскія медыя называць Анну Asti «запраданкай» (прадажным чалавекам) і «пуціністскай». Але, магчыма, яе рашэнне застацца ў Расіі прадыктаванае тым, што яе муж, прадпрымальнік Станіслаў Юркін зʼяўляецца расійскім грамадзянінам.

Украінскія СМІ называюць імёны і іншых «калабарантаў». Сярод іх Наташа Каралёва, Лаліта Міляўская, Ганна Седакова, Таісія Павалій, Ані Лорак, гераіні тыктоку Марі Краймбрэры і Maruv. Прычым Лорак, Павалій, Седакова, а таксама тэлезорка Рэгіна Тадарэнка патрапілі ў санкцыйны спіс Рады нацыянальнай бяспекі Украіны.

Цяпер Павалій спявае са Стасам Міхайлавым, а Лорак у 2023 годзе перад выпускам свайго новага альбому паехала ў гастрольны тур па Расіі. Але канцэрты апошняй нечакана сталі адмяняцца, бо артыстку з-за яе дабрачыннай дзейнасці западозрылі ў падтрымцы УСУ.

Лорак у інтэрвʼю блогеру Алене Жыгалавай патлумачыла, што дапамагала жанчынам і дзецям, якія засталіся без даху над галавою, і што вайна ненатуральная «самой яе прыродзе». Пры гэтым спявачка працягвае прытрымлівацца нейтралітэту і адкрыта не выказваецца ў падтрымку ні аднаго з бакоў.

Аўтар артыкула адзначае, што найбольш відавочную прарасійскую пазіцыю заняў Юры Бардаш — прадзюсар Quest Pistols, «Грыбоў» і першы муж спявачкі Луны. Бардаш вядзе Z-патрыятычны па інтанацыі тэлеграм-канал, праклінае Зяленскага, лічыць, што Украіна павінна ўвайсці ў склад Расіі. А былую жонку і маці свайго сына Луну называе «ўкраінскай нацысткай».

Журналіст адзначае, што не ўсе спецыялісты з Украіны, якія засталіся з Расіяй, афішуюць гэта. Адна з крыніц «Медузы» у шоу-індустрыі адзначыла:

«Нягледзячы на складаную сітуацыю паміж краінамі, зарабляць грошы хочуць усе. Я ведаю шмат санграйтэраў і кліпмэйкераў з Украіны, якія працягваюць працаваць на расійскім рынку, але ананімна. Не падпісваючыся».

Хто займае нішу

Аўтар адзначае, што з пачаткам вайны расійская поп-музыка была вымушана перабудоўвацца, як і расійская эканоміка, якая трапіла пад санкцыі. Гэты працэс мае як паспяховыя вынікі, так і не вельмі.

Незалежныя расійскія эксперты, звязаныя з індустрыяй, мяркуюць, што эфект ад яе «дэўкраінізацыі» пакуль немагчыма ацаніць. Адзін з іх лічыць, што сыход украінцаў — адзін з «сімптомаў» культурнай ізаляцыі Расіі ва ўсім свеце.

Эксперт, імя якога аўтар не называе, адзначае, што, нягледзячы на ўкраінскіх спецыялістаў, якія засталіся, у Расіі цяпер менш кваліфікаваных прадзюсараў, саўнд-дызайнераў і бітмэйкераў. Пры гэтым незразумела, хто прыйдзе на месцы, якія вызваліліся.

А вось музычны журналіст Мікалай Рэдзькін больш аптымістычны і катэгарычны ў ацэнках:

«Сыход украінскіх артыстаў, вядома, прыкметны. Але лакуну хутка запоўнілі расіяне. На месца Кірылы Бледных з «Пошлай Молі» прыйшоў Глеб Віктараў з «Трох дзён дажджу». На месца Луны — Тося Чайкіна. І гэтак далей. Адбылося своеасаблівае імпартазамяшчэнне: раз украінскія артысты больш не нясуць нам свой стыль, расіяне сталі спраўляцца самі».

Аўтар адзначае, што на змену ўкраінцам, якія выконвалі нешаблонную, схільную да эксперыментаў і рэагуючую на тэндэнцыі ў свеце «поп-музыку з чалавечым творам» прыйшлі расійскія індзі-артысты.

Пошукі арыгінальнага гучання, якога адчувальна не хапае ў Расіі пасля сыходу ўкраінскіх артыстаў, прыводзяць да дзіўных калабарацый. Як сказаў на ўмовах ананімнасці «Медузе» адзін музычны эксперт,

«цяпер мы назіраем сумесныя праекты, якія цяжка было ўявіць раней». Так, спявачка Zivert запісвае дуэт з рэперам Антохай МС, а хіп-хоп-лірык Feduk — з індзі-бардам Сяргеем Сіроткіным.

У канцы аўтар заўважае, што не гледзячы на тое, што ніша, якая вызвалілася, паступова запаўняецца, ці варта радавацца такому «імпартазамяшчэнню», якое прыйшло разам з разбурэннем агульнай расійска-ўкраінскай музычнай сцэны.

Чытайце яшчэ:

Рома Звер спеў песню пра паездку на Данбас. Яго патроліў лідар «Бумбокса» Андрэй Хлыўнюк

Лідар «Бумбокса» трапіў пад абстрэл у Кіеве і быў паранены

Як украінская музычная індустрыя заваявала Усходнюю Еўропу 

Каментары7

  • Владислав
    03.09.2023
    Це добре.  Іде процес відокремлення праведників від грішників.
    Треба вигнати орків з України, і збудувати стіну на кордоні.  Нам не потрібні ні торгівля і культурні звʼязки з юродивими.
    Було б добре, щоб росію вигнали з Ради Безпеки ООН, і з усіх міжнародних організацій.
    Щоб можна було забути про існування тих убивць і мародерів; і жити спокійно.
  • Владислав
    03.09.2023
    mikola, добре вийшло.  Час, сам по собі, не змінює повадки убивць, мародерів, юродивих.
    Їх треба перемогти, і відгородитися від них, як від прокази.
    При путінському режимі рашисти проявили своє звіряче єство.
  • Вероятный
    03.09.2023
    Владислав, проста НН бяздумна перадрукоўвае матэр'ялы расейскай Медузы, дзе дэкаланізацыя украінскае культуры трактуецца нібы нешта трагічнае. 

    Але наш рэпер Морж не такі, ён не здрадзіць русскому міру! 

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →