Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100 еўра.
«Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.
Але час ідзе, і зусім неўзабаве маленькім беларусам зноў сядаць за парты. Кожнаму дзіцяці неабходныя школьныя прылады, падручнікі, адзенне і абутак, каб яны маглі паспяхова вучыцца і развівацца. А што рабіць тым, у каго не хапае сродкаў сабраць малых да школы?» — кажуць ініцыятары збору.
Яны запускаюць збор на падрыхтоўку да новага навучальнага года для дзяцей палітвязняў і людзей, якія выйшлі на волю пасля зняволення.
Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Збор сродкаў для школьнікаў 1-11 класаў ладзяць Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.
Абяцаецца выплаціць па 100€ на кожнае дзіця палітвязняў бацькоў. Усяго — 236 дзяцей.
Папярэднія такія зборы — грошы на Новы год для дзяцей палітвязняў і на летнія вакацыі — былі паспяхова рэалізаваныя.
Падтрымаць праз «Байсол»
Пакуль сабрана па стане на суботу на 16:00 8962 еўра з 23600. То-бок забяспечаны 89 дзетак.
Каментары
Пачытаў справаздачу назіральнай рады па ўжо сабраных грашах і вынікла пытанне.
А навошта яшчэ збіраць, калі мінулы раз:
а) сабралі ў два разы больш чым запланавалі;
б) не выпрацавалі дакладная кірункі і крытэрыі дапамогі;
в) не змаглі падзяліць суммы дапамогі на роўныя долі, ссылаючыся на нейкія там спецыфікі ў дзейнасці фондаў і накірунках дапамогі;
г) не ведаюць, як бяспечна перадаць грошы таму, каму збіралі.
Можа б план адразу накідалі: сколькі, каму, куды, на што і, галоўнае, як? Ну і збор грошай можа трэба было спыніць, калі сабралі патрэбную суму.