Усяго патроху44

Дзе ў Беларусі можна зарабіць на мухаморах

У жніўні ў грыбнікоў з'яўляецца магчымасць падзарабіць на зборы атрутных грыбоў. Напрыклад, у чаце ягаднікаў Ганцавіцкага раёна аб'ява аб нарыхтоўцы мухамораў была апублікаваная 27 ліпеня, заўважыў «Ганцавіцкі час».

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер грыбы прымаюць у вёсцы Кукава Ганцавіцкага раёна. За кілаграм капялюшыкаў мухамораў гатовыя заплаціць 1,5 рубля.

У мінулым годзе атрутныя грыбы ў гэтым рэгіёне восенню грэблі тонамі. У сярэдзіне кастрычніка, пакуль ягаднікі гнулі спіны на балотах, збіраючы журавіны, грыбнікі «касілі» мухаморы і здавалі нарыхтоўшчыкам.

Стартавы кошт мухамораў у 2022 годзе быў тыя ж 1,5 рубля за кілаграм, пасля цана паднялася да 2 рублёў за кілаграм капялюшыкаў. Толькі ў дажджлівае надвор'е нарыхтоўшчыкі скідалі цэны да 1 рубля, бо тады трэба больш выдаткаў, каб грыбы высушыць.

Вяскоўцы тады так разахвоціліся, што здавалі мухаморы па 20-60 кілаграмаў.

«Людзі так стараліся, што пад цяжарам вялікага аб'ёму мяліся капялюшыкі мухамораў. Калі мы складалі пластамі ў скрыначкі, то абломкі даводзілася выкідаць. А гэта мінус для выручкі», — гаварыла нарыхтоўшчыца.

Некаторыя грыбнікі за дзень зараблялі на мухаморах па 100 рублёў, а на прыёмных пунктах іх набіраліся тоны.

Фота: Ганцавіцкі час

У фармакалогіі экстракт чырвоных мухамораў выкарыстоўваюць для стварэння прэпаратаў супраць ангіны, эпілепсіі, артрыту, псарыязу, дэрматытаў і грыбкоў. Сродкі з мухамораў дапамагаюць пры варыкозным пашырэнні вен, папіломах, імі лечаць паталогіі спіннога мозгу, пролежні, спазмы сасудаў, фурункулы. Крэмы з экстрактам грыба робяць для лячэння варыкозу, артрыту, артрозу, астэахандрозу, падагры.

А вось у сырым выглядзе ўжываць мухамор ні ў якім разе нельга. Гэта галюцынагенны грыб, які можа выклікаць моцнае атручванне, аж да смяротнага зыходу.

Каментары4

  • Апяць дваццаць пяць
    01.08.2023
    Адкуль інфа, НН?
    Можна ж проста пагугліць, каб даведацца, што мухамор не атрутны, а умоўна ядомы грыб. Пры правільным прыгатаванні яго можна есці як звычайныя лісічкі. Смяротная доза чырвонага мухамора ў сырым выглядзе для чалавека -- прыкладна 15 капялюшыкаў ці каля кілаграма ў сырым выглядзе, што з'есці практычна немажліва. Размова толькі пра чырвоны мухамор, бо сустракаюцца і іншыя сапраўды атрутныя віды (напрыклад, пантэрны мухамор).

    Іншая справа -- псіхатропнае ўздзеянне, якое само па сабе не нясе ніякай шкоды арганізму, але дзеянні чалавека, які ўжыў сыры грыб у колькасці нават 10 грамаў, могуць быць непрадказальнымі. Таму ўжываць іх можна толькі пад наглядам вельмі дасведчанага (і фізічна моцнага) чалавека, які будзе кантраляваць цябе ўвесь час дзеяння актыўных рэчываў грыба (а гэта некалькі гадзін).

    А вось навошта ўжываць сыры мухамор -- гэта ўжо зусім іншая гісторыя...
  • Мда
    01.08.2023
    Апяць дваццаць пяць, зноў павылазілі псеўданавукоўцы, якія выраслі на тык-токах і вераць блогерам болей чым навуковым працам.
  • Неа 5 аснова
    02.08.2023
    Мда, перш чым ляпаць языком, распавядзіце, на якія "навуковыя працы" пра мухамор вы спасылаецеся, навуковец вы наш:)

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →