У Швейцарыі загнездаваў рэдкі від птушак, якога тут не было 400 гадоў
Паўночны лысы ібіс знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення. У свеце жыве ўсяго каля 200 гэтых птушак. А цяпер стала вядома, што ібісы зрабілі гняздо… на падваконні будынка Harley-Davidson недалёка ад Цюрыха. У пары вылупіліся два птушаняты, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Яшчэ ў XVII стагоддзі паўночныя лысыя ібісы гняздзіліся амаль ва ўсіх краінах вакол Міжземнага мора ад Паўночнай Афрыкі да Альпаў. Але 400 гадоў таму ў Еўропе яны вымерлі.
Паводле інфармацыі BirdLife International, птушкі яшчэ гняздуюць у Сірыі і Емене, але найбольшая папуляцыя знаходзіцца ў Марока.
У Еўропе дзейнічаюць два праекты па рэінтрадукцыі ібіса: у Іспаніі ды Германіі з Аўстрыяй. Галоўнай пагрозай для вернутых у прыроду ібісаў цяпер з’яўляюцца італьянскія паляўнічыя, а потым — лініі электраперадач.
На гняздзе Цюрыхскі заапарк усталяваў камеру. За сямейным жыццём ібісаў можна назіраць анлайн па спасылцы.
Чытайце таксама:
Па Століне дзелавіта хадзіў самы сапраўдны паўлін
У Пінску зафіксавалі першы доказ гнездавання ў нас адной з найменшых птушак у Еўропе
Каментары
можа нейкі ізурашчэн гэтаксама назірае за чужым сямейным жыццём?