Вайна

Суседзі Беларусі сочаць за сітуацыяй з прыбыццём вагнераўцаў, але ўзроўню гатоўнасці не павышаюць

15 ліпеня паступілі паведамленні, што ў Беларусь сталі прыязджаць расійскія найміты з ПВК «Вагнер». Гэтыя перамяшчэнні не засталіся па-за ўвагай сілавых структур памежных з Беларуссю краін, але нешта рабіць дадатковае да таго, што ўжо было зроблена раней, яны пакуль не бачаць патрэбы.

Плакат, які з'явіўся ў Мінску пасля таго, як стала вядома аб меркаваным з'яўленні ў Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» 

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначыла, што пакуль сочыць за сітуацыяй, але не бачыць прычын для таго, каб што-небудзь рабіць для дадатковай абароны мяжы.

«Абарона мяжы з Беларуссю цяпер дадаткова ўзмоцненая праз нелегальную міграцыю і праз саміт НАТА, таму ўзровень назірання і пільнасці высокі», — сказаў прэс-сакратар літоўскай памежнай службы Гедрус Мішуціс.

«Вядома, мы будзем сачыць за сітуацыяй. Але пакуль няма прыкмет таго, што трэба што-небудзь яшчэ рабіць», — дадаў ён.

Дзяржсакратар канцылярыі прэм'ер-міністра і намеснік каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын таксама паведаміў, што Варшава сочыць за сітуацыяй.

«Прыбылі першыя вагнераўцы, на гэты момант іх можа быць некалькі сотняў», — напісаў ён у твітары.

Пры гэтым польскі чыноўнік падкрэсліў, што «расіяне будуць выкарыстоўваць групу «Вагнера» так, як яны гэта робяць па ўсім свеце: дэ-факта вагнераўцы выконваюць місіі Крамля і ад імя Крамля».

У той жа час камандуючы аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў у апублікаваным сёння інтэрв'ю выданню «Апостроф» падкрэсліў, што Расія выкарыстоўвае Беларусь як «донара ўзбраення і вайсковай тэхнікі», а яе тэрыторыю — як «плацдарм, з якога вядзецца разведка».

«Падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі, разгорнутыя ўздоўж украінскай мяжы, ударнага патэнцыялу не маюць і могуць выконваць толькі задачы па ўзмацненні аховы ўласнай мяжы», — перакананы военачальнік.

Пры гэтым ён, аднак, заўважыў, што хоць пакуль што ўдарных груповак РФ у Беларусі не створана, Масква «можа нарасціць вайсковы патэнцыял», «для чаго ўтрымлівае ў гатоўнасці інфраструктуру». 

«Улічваючы магчымасць аднаўлення наступальных дзеянняў на паўночным кірунку, асаблівую актуальнасць набыла інфармацыя аб планах размясціць на тэрыторыі суседняй дзяржавы падраздзяленні ПВК «Вагнер», — заявіў камандуючы АС УСУ.

Чытайце таксама:

Украінскія памежнікі адсочваюць перамяшчэнні вагнераўцаў у Беларусі

Мінабароны Беларусі і ПВК «Вагнер» выпрацавалі дарожную карту перадачы досведу

Пад Асіповічамі праходзяць заняткі з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў. Інструктары — вагнераўцы

Прыгожын начаваў у лагеры пад Асіповічамі? Яго сфатаграфавалі ў адных трусах — «Беларускі Гаюн»

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»38

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →