Блогер Глеб Сямёнаў пра сясцёр Груздзевых, жарты з Лукашэнкі і гей-клубы Мінска. Новы «Ток»
Герой новага выпуска — зорка TikTok, сувядоўца гумарыстычанага ютуб-шоу «о(б)суждаем» і журналіст.
Глеб Сямёнаў займаецца палітычнай сатырай, таму героямі яго жартаў становяцца і Лукашэнка з Качанавай, і Ціханоўская з Латушкам, і сёстры Груздзевы. Апошнія, дарэчы, пакрыўдзіўшыся на ўвагу Глеба, заявілі, што навядуць на яго псоту. Але для тыктокера гэта быў падарунак: «Дзякуй, дзяўчаты, я ператвару гэта ў мем!»
У першым вялікім інтэрв’ю Глеб раскажа пра самых мемных палітыкаў, чаму жарты з Лукашэнкі яму абрыдлі, як і жарты пра дранікі. Кажа пра тое, чаму палітыкам варта зняць фракі і чаму сумуе па «рокерцы» Наталлі Качанавай. Гаворыць пра жыццё ў Рэчыцы, дзе яго ведаў кожны сабака, хэйт і цкаванне. Тлумачыць, чаму палітыка Лукашэнкі такая гамафобная і чаму праца ў гей-клубе — пекла для ахоўніка.
00:00 — вырвана з кантэксту
01:41 — пра вобраз і доўгія валасы
08:30 — як троліў прапагандыстаў
11:47 — ці злыя і таксічныя беларусы
14:34 — пра (не)здаровы смех, самаіронію і Цапкалу
19:11 — калі стала цікавай палітыка
21:50 — пра што не гатовы жартаваць
25:28 — ці можна жартаваць з Ціханоўскай, Латушкі і іншых лідараў дэмсілаў
27:52 — пра Качанаву і мемных чыноўнікаў
29:28 — пра Гайдукевіча і хто самы шэры і нецікавы ў палітыцы
31:12 — Мікалай Лукашэнка — краш?
32:27 — пра псоту ад сясцёр Груздзевых
37:37 — БЛІЦ: пра Эйсмант, Церцеля, Гігіна, Шрайбмана, Пазняка
41:16 — пра сэксуальную арыентацыю і размову з сям’ёй
47:41 — якія стэрэатыпы прыводзяць у шаленства
49:17 — пра цкаванне і жыццё ў Рэчыцы
51:47 — пра гей-клубы ў Мінску і пекла для ахоўнікаў
53:43 — чаму прапаганда лямантуе пра ЛГБТК+-прапаганду і ці ёсць геі сярод чыноўнікаў
57:14 — пра гамафобаў у апазіцыі і выказванні Сахашчыка
1:00:25 — як патлумачыць жыхару Рэчыцы пра існаванне 50+ гендараў
1:02:27 — пра Рэчыцу і рэчыцкі вайб
1:06:49 — пра школу, ліцэй і ўніверсітэт
1:10:00 — пра ўдзячнасць да мамы і бацьку, каторага не ведае
1:13:37 — як трапіў у «Куку»
1:19:02 — як выходзіў на пратэсты і троліў пратэстоўцаў
1:23:06 — калі вырашыў выехаць з Беларусі
1:24:38 — чаму сілавыя структуры такія гамафобныя
1:26:15 — як у Польшчы рэагуюць на геяў
1:29:39 — тындар і не толькі
Каментары