Свет33

Улады Румыніі загадалі знішчыць амаль 500 мядзведзяў

За апошнія гады яны значна размножыліся і ўяўляюць пагрозу для чалавека.

Фота: Andrew Harnik / AP Photо

Указ падпісаў у апошні дзень тэрміну сваіх паўнамоцтваў міністр аховы навакольнага асяроддзя Барна Танчос. Ён паведаміў, што атрымаў вынікі навуковых даследаванняў, у якіх дакладна ўказана колькасць мядзведзяў, якіх можна адстрэліць, каб не пагражаць іх папуляцыі, паведамляе Польскае радыё.

Да канца года ў прафілактычных і рэанімацыйных мэтах паляўнічыя і леснікі павінны знішчыць 481 асобіну. Мяркуецца, што ў Румыніі, асабліва ў Трансільваніі і на ўсходзе краіны, жыве амаль 8000 бурых мядзведзяў.

Улады некаторых паветаў каля мяжы з Малдовай лічаць, што гэта ў пяць разоў больш, чым, паводле навуковых даных, павінна быць. Адсюль і рашэнне румынскіх улад пра масавы адстрэл жывёлы.

Мядзведзі пагражаюць не толькі эканоміцы чалавека, але і самім людзям. За апошнія месяцы адбылося некалькі сур'ёзных нападаў мядзведзяў на людзей. У некаторых раёнах краіны жывёлы амаль кожны дзень набліжаюцца да населеных пунктаў.

Каментары3

  • mikola
    16.06.2023
    Idyioty ! Magli addac-pradac ci padaravac u innyja Krainy !
  • Sunnyside
    16.06.2023
    Тут таксама людзі час ад часу натыркаюцца на медзьвядзёў. Тыя выходзяць да аддаленых хутароў. Неяк было паведамлялі, што й на ўзьбярэжжы бачылі мядзьведзя, хадзіў па пляжы. Гэта у сакавіку яшчэ было. А да румынаў застаюцца пытаньні. Бо неяк дзіўна, 8 тыс.асобінаў (і як гэта іх так дакладна падлічылі?..)) прадстаўляюць пагрозу, а 7500 - ужо бяспечныя, пагрозы не прадстаўляюць!
  • жэўжык
    17.06.2023
    Sunnyside, можа тыя 500 мядзведзяў жывуць занадта блізка да людзей? А астатнія 7500 недзе глыбока ў лесе і нікому не замінаюць?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →