Генпракурор Швед: Прозвішчы тых, хто звяртаўся ў камісію, анансаваць не буду. Іх за мяжой запалохваюць
Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.
На першым пасяджэнні камісіі ўжо прыняты шэраг рашэнняў, заявіў ён у эфіры АНТ.
«Я не буду казаць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэтага нельга рабіць, таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», — знайшоў тлумачэнне Швед таму, што ў камісію не звяртаюцца актыўна.
«Упэўнены, прыйдзе час, калі людзі прыедуць, спакойна тут будуць жыць. У сродкаў масавай інфармацыі будзе магчымасць пагутарыць і з першых вуснаў даведацца, як гэта ўсё было», — сказаў генпракурор, відаць, намякаючы на тое, што па вяртанні людзей будуць прымушаць даваць інтэрв'ю дзяржСМІ.
Каментары