Грамадства22

Дзевяць фігурантаў «справы Tut.by» памілаваў Лукашэнка

Паводле інфармацыі «Люстэрка», было памілавана дзевяць фігурантаў «справы Tut.by», якім інкрымінавалася дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Раней яны заяўлялі хадайніцтвы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

«Днямі ў гэтай гісторыі была пастаўлена кропка — нас памілавалі (прашэнне было пададзена яшчэ ў канцы снежня)», — таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

Сутнасць прэтэнзіі па крымінальнай справе супраць ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» заключалася ў тым, што кампанія, зʼяўляючыся рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.

Нагадаем, раніцай 18 мая 2021 года сілавікі ўварваліся з ператрусам у галоўны офіс Tut.by ў Мінску і ў рэгіянальныя офісы ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, а таксама па месцы жыхарства некаторых супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ».

Агулам было затрымана 15 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны бухгалтар Анжэла Асад, галоўны інжынер Ала Лапатка, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара Tut.by па агульных пытаннях Ірына Рыбалка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, экс-юрысконсульт Ірына Касцючэнка, менеджар праекта Tam.by Дарʼя Данілава, менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў, удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. А таксама супрацоўнікі рэдакцыі: Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова.

Цягам года частку затрыманых па справе, якія знаходзіліся ў СІЗА, выпускалі — ім змянялі меру стрымання.

Да пачатку судовага працэсу 9 студзеня 2023 года за кратамі заставаліся Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала Марыну Золатаву вінаватай па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Людмілу Чэкіну абвінавацілі па трох артыкулах: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Абедзвюх суддзя прыгаварыла да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Алену Талкачову, Вольгу Лойка і Кацярыну Ткачэнка абʼявілі ў вышук пасля таго, як яны не зʼявіліся ў суд.

Каментары2

  • даведка
    16.04.2023
    А чего упорно умалчивают, за уплату компенсации в каком кратном размере их не помиловали, а освободили от уголовной ответственности за экономические преступления в досудебном порядке решением Лукашенко?!
  • прачечная
    17.04.2023
    Роль tut.by в усмирении народного гнева в августе 2020 и направлении всей энергии в пустые пляски - трудно переоценить. Это тут бай запугивал общество мифическими провокаторами и радикалами. Это тут бай заверял, что власти разберутся. А насилие - это провокаторы и русские которые без ведома президента хотят рассорить народ и президента. 

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ на Магілёўшчыне: легкавік урэзаўся ў грузавік, загінулі трое чалавек, сярод іх адно дзіця1

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»11

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву

Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →