Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах»
У фільме дзяржТБ пра «сетку СБУ» прагучаў шэраг новых імён абвінавачваных у дыверсіі ў Мачулішчах і «планаваных выбухах» у Гродне. Пра некаторых з іх удалося даведацца больш дэталяў.
Дзмітрый Маставы
Мужчына, па звестках з фільма АНТ, вёў стрым з аэрадрома ў Мачулішчах для каманды тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн». Праз два тыдні яго раскрылі, а пасля арыштавалі пры спробе забраць грошы са схову, у якім была дадатковая камера для паляпшэння трансляцыі, сцвярджае прапаганда.
Дзмітрыю Маставому 45 гадоў. Ён родам з Сеніцы, вучыўся ў Політэхнічным каледжы ў Мінску, прафесійны праграміст.
Спачатку мужчына працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання, які займаецца праектаваннем, распрацоўкай і ўкараненнем аўтаматызаваных сістэм для органаў дзяржаўнага кіравання і прамысловых прадпрыемстваў. У 2002-м перайшоў на працу ў ТДА «Інтэрмех», якое распрацоўвае сродкі для аўтаматызацыі тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці.
Яго затрымалівалі падчас пратэстаў у кастрычніку 2020 года, і ён сядзеў «суткі». Нанова яго затрымалі больш за месяц таму. Цяпер ён у СІЗА па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» і «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».
Сям'я Сцяпуркаў
Вядома, што мінчук Андрэй Сцяпурка — знаёмы Віталя Якуціка, шукаючы якога па ўсёй Беларусі, кашмарылі стралкоў. Ён нібыта знайшоў кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі ў Мачулішчах Мікалая Швяца.
Андрэю Сцяпурку 33 гады. Мужчына скончыў Радыётэхнічны каледж, а пасля Міжнародны ўніверсітэт МІТСО. Працаваў інжынерам-праграмістам у паліклініцы, зборшчыкам камп'ютараў, аператарам ЭВМ, прадаўцом-кансультантам.
Вядома, што ён захапляецца практычнай стральбой, займаўся лазертагам і іншымі відамі стралковых гульняў. Відаць, адтуль яны і знаёмыя з Якуцікам. Наколькі вядома, мужчына затрыманы.
Затрыманыя таксама бацькі Сцяпуркі і яго брат. Ягоная маці, 52-гадовая Інга Сцяпурка, родам з Гомеля, жыла ў Мінску, мае ІП.
Андрэй, сцвярджаюць на дзяржТБ, папрасіў яе і бацьку пашукаць кватэру для Мікалая Швяца. Хутчэй за ўсё, бацькі не ведалі нічога пра дыверсію ў Мачулішчах. Але і іх кінулі за краты па абвінавачанні па артыкуле 289 «Акт тэрарызму».
Вадзім Пацэнка
Гэты хлопец, па легендзе КДБ, мусіў здзейсніць дыверсію ў Гродне. Пра яго таксама вядома няшмат.
Хлопцу 22 гады, родам ён са Свіслачы, гарадка ў Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, а пасля пераехаў жыць у Гродна.
Займаўся спортам, да прыкладу, прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартовым шматбор'і.
Цяпер хлопец затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы да акта тэрарызму.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬНа АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі
Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей
Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць
Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай
Каментары
от мала до велика, тоже соучастники репрессий.
Это не кинотворчество.
Это свидетельство их преступлений.