На ім падарожнічаюць польскія турысты.
Аўтамабіль — самаробка, яго зрабіў сталяр з Польшчы. Мужчына адправіўся ў падарожжа па Беларусі разам з жонкай, распавядае «Лідамедыякампанія».
«Рэтрааўтамабілі і антыкварная мэбля — вось мае хобі. Вынік перад вамі», — распавёў мужчына.
Машына выклікала цікавасць у беларусаў. Часам турыстаў спыняюць, каб сфатаграфаваць.
Турысты гавораць, што ім падабаецца Беларусь: чыста і спакойна, прыгожая прырода, добрыя дарогі, па суботах працуюць банкі, а па нядзелях — крамы.
Пабывалі турысты ў Пінску, Кобрыне, Баранавічах, Навагрудку, Міры, Мінску.
Каментары