«Экстрэмісцкім» прызналі фільм пра Лукашэнку, які мае больш за 2,2 мільёна праглядаў
Гаворка пра відэа расійскага незалежнага СМІ «Редакция» пад назвай «Как властитель Беларуси остается непотопляемым 30 лет». Адпаведнае рашэнне прынята судом Ленінскага раёна Магілёва 1 ліпеня, піша «Вясна».
Таксама Спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў папоўнілі:
- старонка ў фэйсбуку «Беларуская Дыяспара Беластока»;
- відэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў вайне — расследаванне BelPol»;
- тыкток-старонкі «Lolik», «traianus_n1», «Вера Лiцвiн», «Пара/Para!»
Каментары