Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока
30 сакавіка 18-гадовы хлопец выпіваў са сваім сябрам. Позна ўвечары малады чалавек з таварышам вяртаўся дадому. Яны праходзілі па вуліцы Церашковай і гучна размаўлялі, паведамляе абласная міліцыя.
Гэта выклікала незадаволенасць 44-гадовага жыхара адной з кватэр. Мужчына жыве на першым паверсе, і яму перашкаджалі адпачываць маладыя людзі.
Спярша ён зрабіў ім заўвагу, але, не дабіўшыся жаданага выніку, мужчына дастаў пнеўматычны пісталет з мэтай напалохаць і зрабіў адзін непрыцэльны стрэл. Але ў выніку шарык трапіў 18-гадоваму хлопцу ў правае вока.
Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму правялі аперацыю, а 44-гадовы мужчына затрыманы.
Чытайце таксама:
На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра
У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць
Каментары