Спорт44

Беларускіх футбалістаў прагоняць праз ідэалагічны таварыскі суд. Хто каго будзе судзіць?

Днямі стала вядома, што ў барысаўскім БАТЭ, некалі найлепшым беларускім клубе, адбываецца ідэалагічная чыстка. З каманды прыбралі амаль палову асноўнага складу, але гэтае рашэнне не канчатковае.

Станіслаў Драгун, адзін з самых зорных удзельнікаў «чорнага спісу» футбалістаў. Фота: твітар БАТЭ

Гульцы БАТЭ, як і некалькі дзясяткаў іншых футбалістаў, трапілі пад удар праз відэа супраць гвалту, у якім яны зняліся ў 2020 годзе. У канцы снежня «Трыбуна» паведаміла пра існаванне «чорнага спісу» гульцоў: 49 футбалістаў, па меркаванні ўладаў, павінны былі згубіць магчымасць працаваць у беларускім футболе. Сярод непажаданых аказаліся дасведчаныя гульцы нацыянальнай зборнай, уладальнікі беларускіх трафеяў, удзельнікі групавых стадый еўракубкаў.

А нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, што гульцы з «чорнага спісу» ўсё ж могуць працягнуць кар’еру ў беларускім футболе, але для гэтага ім трэба будзе прайсці праз адмысловую камісію. Пакуль невядома, што будзе адбывацца на пасяджэннях камісіі і што запатрабуюць ад гульцоў, каб даказаць лаяльнасць. Але інсайдары называюць імя аднаго з чальцоў камісіі — гэта паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла.

Як піша «Трыбуна», міністр спорту Сяргей Кавальчук зрабіў Пуцілу сваёй даверанай асобай. Футбаліст атрымаў заданне вывучыць «чорны спіс» і падрыхтаваць пералік тых, каго, па яго меркаванні, трэба пакінуць у беларускім футболе. Сярод тых, чый лёс будзе вызначаць Пуціла, знаходзіцца як мінімум адзін яго былы аднаклубнік — Станіслаў Драгун, адзін з найбольш дасведчаных гульцоў БАТЭ, з якім Пуціла разам гуляў у мінскім «Дынама».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Алена Леўчанка і Аляксандра Герасіменя абурыліся спартовым фондам, які выкарыстоўвае іх імёны. Там адказалі

Падымаць футбол даручаць аграрыю-гіравіку — «Трыбуна»

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Каментары4

  • жаба на карчу
    16.03.2023
    Ну и где этот главный олимпиадник, который жаловался, что бел спортсменов отстранили от участия в Олимпиаде? А что сделали эти 49 футболистов, что ты их лишаешь возможности работать в Беларуси? Такой уже прожжённый лицемер, что клейма негде ставить. 
  • Kotya
    16.03.2023
    Зачем так себя не уважать? Не дожидаюсь какой-то комиссии собираться и уезжать. 
  • Тупят
    16.03.2023
    После такой хер---ни в виде мракобесия нацистско-фашистско-коммунистических времён, и БАТЭ, и сборной по футболу гарантированы пройгрыши с ямайским счётом.
     Такое впечатление, что кгб, омон и губоп научились играть в футбол на международном уровне, как, раньше, научились врачебному делу, став заменять нейрохирургов, травмотологов, психиатров.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне4

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →