Грамадства33

«Калі гэтыя людзі напісалі мне пра ўмовы, у якіх будзе жыць Эрык, я пашкадавала, што я не Эрык». Што цяпер з сабакам палітзняволенай Насты Лойкі

У вядомай праваабаронцы Насты Лойкі, цяпер зняволенай рэжымам Лукашэнкі, дома застаўся вялікі сабака Эрык, якога яна ўзяла ў свой час з прытулку. Калі з яго гаспадыняй здарылася бяда, за ратаванне Эрыка ўзяліся сябры Насты, піша тэлеграм-канал «Тётя Ира разрешила».

Эрык цяпер жыве ў Чэхіі, у мясцовасці Ходска на памежжы з Баварыяй. А яго новая часовая гаспадыня — беларуска Ганка Барадзіна. Сабака добра адаптаваўся, «дапамагае пагладзіць, пакарміць і не парушаць правілаў сабачай ветлівасці».

Наста Лойка пакінула для новых сяброў сабакі інструкцыю з пералікам карысных кніг і кантактаў спецыялістаў, што працавалі з Эрыкам. Сярод іншага там былі пералічаныя і яго правы: «Права на сон, на адпачынак, на ежу, на дапамогу, на камунікацыю са сваімі сародзічамі, на справядлівы догляд». Усе гэтыя правы непарушна забяспечваюцца.

Новае месца жыхарства для Эрыка пасля таго, як стала зразумела, што гаспадыня можа вярнуцца не хутка, знайсці было няпроста. Аб’яву, што сабака шукае новых гаспадароў, размясцілі ў сацсетках, але прапанаваць патрэбную дапамогу амаль ніхто не мог. Пакуль аднаго дня не прыйшло паведамленне з Чэхіі.

«Калі гэтыя людзі напісалі мне пра ўмовы, у якіх будзе жыць Эрык, я пашкадавала, што я не Эрык, —

прызналася сяброўка Насты Лойкі Ірына Арахоўская, якая займалася ўладкаваннем сабакі. — Там прыватны дом, побач ёсць лес, рэчка і поле. Я вельмі баялася, што яны адмовяцца ці нешта пойдзе не так, бо яны выглядалі найлепшымі кандыдатамі. І вельмі шчаслівая, што ўсё склалася». 

Ганка Барадзіна расказала, што пост пра Эрыка яны ўбачылі ў сацсетках і спачатку прапанавалі сваю дапамогу, як план «Б» — спадзяваліся, што знойдзецца нехта бліжэй.

«Але доўга ніхто не знаходзіўся і мы вырашылі: калі можам быць планам «Б», то справімся і стаць планам «А».

Урэшце яна сама паехала па сабаку ў Варшаву.

«Рэч не ў тым, што мы шукалі сабаку. Гэта выпадак, калі рэальна можам дапамагчы. У нас тут проста санаторый дамашні для сабакі. Куды ні пайдзі — лес, возера, прырода — ідэальнае месца».

Галоўнае, што сабака прыжыўся, а новыя гаспадары яго вельмі любяць. І іх пачуцці ўзаемныя.

Каментары3

  • Менскі
    08.03.2023
    Хоць адна прыемная навіна за сёння. А то тут той дзед увесь эфір сваімі псіхамі заняў
  • Жыве Беларусь
    08.03.2023
    Навіна насамрэч добрая,але што лукашэнка стаў псіхам таксама добра
  • **
    08.03.2023
    стаў? ён не пераставаў ім быць. і нічога добрага тут няма, акром благога. яго псіхозы пераўтвараюцца ў жыццё. мы жывем у гэтым жудасным псіхозе

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →