«Кветка расце ў рэбрах»: Syndrom Samazvanca выдаў экзістэнцыяльны альбом «Востраў скаргаў»
Роўна праз год пасля публікацыі першага альбома Sonk праект Syndrom Samazvanca выклаў у сеціва новы альбом «Востраў скаргаў». Псіхадэл-рок, крыху панка, нью крафт-рок — па-сутнасці, пісаць у гэтым выпадку пра музычныя падрабязнасці неяк дробязна, бо гэта неверагодны альбом, які схоплівае «невыноснасць» нашага быцця, заносіць цябе ў прастору персанальнай і творчай свабоды, піша reform.by.
Роўна праз год пасля публікацыі першага альбома Sonk праект музыкаў Syndrom Samazvanca выклаў у сеціва новы альбом «Востраў скаргаў». Псіхадэл-рок, крыху панка, нью крафт-рок — па-сутнасці, пісаць у гэтым выпадку пра музычныя падрабязнасці неяк дробязна, бо гэта неверагодны альбом, які схоплівае «невыноснасць» нашага быцця, заносіць цябе ў прастору персанальнай і творчай свабоды.
Свабода — менавіта тая асаблівасць выказвання гурта, ад якой проста займае дух. Такія нечаканыя распрацоўкі ў кампазіцыях, як рытмічныя запавольванні/паскарэнні, танальныя аднаўленні, тэматычныя адгалінаванні, свабода музычнай думкі, — усё гэта заварожвае і прымушае сачыць за музыкай альбома з вялікай цікавасцю і асалодай.
Выкананне. З гэтым таксама ўсё ОК. Альбом гучыць супермузыкальна — усе на адной «хвалі».
Тэксты. У альбоме lyrics даюць слухачу тую сугестыўную апору, што дазваляе казаць менавіта пра беларускі свет. У тэкстах паэта і музыкі ёсць шмат алюзій і «прывітанняў» — скажам, гурту Ulis, Артуру Клінаву, Альгерду Бахарэвічу. Не выпадкова і адна з кампазіцый альбома называецца на выдуманай мове «бальбута» — «Bu samoje». Адзін з трэкаў прысвечаны ўвогуле Алене Кіш — і варта падкрэсліць, што не робіць нейкі твор in memoriam — гэта прастора беларускіх знакаў, кодаў, лінкаў, асобаў — цалкам для яго жывая і рэальная.
Па-чацвёртае, горад. Мне падаецца, што лепшай метафары для ўваходу ў музычны космас альбома і нельга прыдумаць. Мы ўваходзім у нейкі горад і блукаем па яго вуліцах, спыняемся, наганяем, уцякаем, паварочваем за рог, караскаемся, «завісаем» і далей, і далей. Калі вы адчуеце рытм гэтага горада — падарожжа ўжо ніколі не забудзецца.
Ды і напрыканцы галоўнае. Як трансфармуецца ў гэтай прасторы наш «невыносны цяжар быцця» — выклікае шчырае захапленне, спадзеў і «сатысфакцыю». Перастварыць чарговую бязглуздую пастанову ў паліва для палёту — вось вам кампазіцыя I h.d., адзін «абрыдлы рытуал» у трызненне — песня Halijaf, даць «любімай траўме» перамагчы смерць — трэк Liod / Kryhalom. «Востраў скаргаў» пераконвае нас у тым, што перамагчы страх і боль можна толькі праз усведамленне ўласнай свабоды (духу). Бо калі яна ёсць, яе ўжо ніхто не здолее адабраць.
Слухаць альбом «Востраў скаргаў» можна тут.
Каментары