Грамадства4949

Ціханоўская: Нашай памылкай было тое, як мы рэагавалі і камунікавалі падчас сітуацыі з Зарэцкай

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю рэсурсу «Зеркало», у якім адказала на пытанні, датычныя кароткатэрміноваму прыходу Таццяны Зарэцкай у Кабінет і сыходу з яго. Журналістаў цікавіла, як уласніца Laava Tech трапіла ў Кабінет, чаму выбралі менавіта яе і якія праверкі яна праходзіла.

Таццяна Зарэцкая і Святлана Ціханоўская. Фота: t.me/CabinetBelarus

Паводле Ціханоўскай, на пасаду прадстаўніка Кабінета па фінансах і эканоміцы разглядаліся розныя кандыдаты, і Таццяна Зарэцкая была прапанаваная да разгляду аўтарытэтным спецыялістам, імя якога Ціханоўская не назвала. Пры гэтым некалькі іншых кандыдатаў адмовіліся, а Зарэцкая не толькі пагадзілася, але праявіла энтузіязм і зацікаўленасць.

Тое, што пры пошуку кандыдатуры на пасаду прадстаўніка па фінансах і эканоміцы шукалі менавіта жанчыну, Ціханоўская адмаўляе, «але, вядома, мы вітаем, каб у кабінеце і на лідарскіх ролях у дэмакратычных сілах было больш жанчын».

Перад заступленнем на пасаду Зарэцкая прайшла праверку бяспекі, яе на паліграфе праверыў BYPOL. Станоўчыя водгукі былі атрыманыя і ад МЗС Эстоніі, у іх няма ніякіх пытанняў да Таццяны. Але дбайнай праверкі бізнэсаў і слоў Зарэцкай да прызначэння яе на пасаду не рабілася, і Ціханоўская пагадзілася, што гэта, магчыма, было памылкай, што не зрабілі грунтоўнай праверкі.

Адносна пагроз Зарэцкай судамі на адрас журналістаў, якія задавалі ёй нязручныя пытанні, Ціханоўская цвёрда адзначыла, што «недапушчальна ціснуць на СМІ і забараняць публікацыі. Журналісты маюць права задаваць пытанні». 

Адносна таго, што Зарэцкая паспела зрабіць у Кабінеце: яна ўдзельнічала ў пасяджэннях Кабінета і вяла прамыя перамовы з партнёрамі, разам з членамі Кабінета працавала над складаннем бюджэту і фінансавага плана работы. Ціханоўская ўпэўненая, што яе напрацоўкі спатрэбяцца Кабінету, і звярнула ўвагу на тое, што Зарэцкая падпісала дамову аб неразгалошванні і пасля сыходу публічна падкрэслівала, што кіруецца ёй, таму можна разлічваць, што канфідэнцыйныя звесткі, якія былая прадстаўніца па пасадзе атрымала, здабыткам публічнасці не стануць.

На важнае пытанне, ці было прызначэнне Зарэцкай на пасаду памылкай Кабінета, Ціханоўская адказала:

Нашай памылкай было тое, як мы рэагавалі, як мы камунікавалі падчас гэтага крызісу. Памылкай было таксама, што недастаткова кансультаваліся з экспертнай супольнасцю. Памылкай было тое, што Таццяна, напэўна, адказала не на ўсе пытанні, і гэта дало глебу для абвінавачванняў. Гэта ўрок. Мы вынеслі гэты ўрок, прызнаём памылкі і працягваем працу.

Пры гэтым яна адзначыла: папярэдняя заява Кабінета, што ён будзе дапамагаць у расследаванні справы і прыцягнення да адказнасці вінаватых за ціск на Зарэцкую, застаецца ў сіле, а тычыцца яна «тых, хто ананімна пагражаў Таццяне».

Новых канкрэтных кандыдатур на пасаду прадстаўніка па фінансах і эканоміцы у Кабінета пакуль няма, але ён абавязкова будзе прызначаны.

Агульная выснова з сітуацыі:

«Будзем паляпшаць асвятленне працы Кабінета. У Кабінета неўзабаве з'явіцца прэс-сакратар. Будзем больш актыўна мець зносіны з журналістамі і кансультавацца з экспертамі».

Чытайце таксама:

Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Зарэцкая: Хацелася б нагадаць прадстаўнікам медыя, што ў Беларусі ўсё яшчэ сядзяць палітычныя зняволеныя

«Чырвоных сцяжкоў больш, чым на камуністычным мітынгу». Фінансавы аналітык Адаскевіч пра стартап Зарэцкай

Каментары49

  • Anatol Starkou
    05.11.2022
    Вымусіла мяне НН прачытаць пра гераінюяе рамана пані Зарэцкую. Прачытащ сянняшніх два артыкула і ўчорашні пра баранэсу. Ўражанне эмігранта, які некалі шэсць гадоў тусаваўся у бчб суполцы Брукліна, NY, магу сказаць, што для мяне тут нічога новага няма - гэта звычайныя бчб разборкі беларусаў і беларусак, якім няма чым заняцца ў замежжы, акрамя сварак і намёкаў на датычнасць да беларускай Канторы сваім супляменнікам. Я аб гэты пісаў на Свабодзе і ў дачыненні да маладога беларуса-святара ў бруклінскай Аўтакефальнай праваслаўнай царкве, якога ў тутэйшай беларускай Нью Ёркскай газеце абвінавачылі ў супрацоўніцтве з КДБ, і ён сыйшоў у Рускую праваслаўную царкву. Прісаў і пра сябе, як бчб зрабізі з мяне не толькі кадэбіста, але й палкоўніка ФСБ. На форуме НН у свой час былі такія каменты, што я фатаграфаваў беларусаў у твар, і потым перасылаў здымкі ў Кантору непадалёку ад пісаючага малчыка ў Мінск. Дарэчы ў мяне было (зараз мабыць няма) 300 умайлаў беларусаў і беларусак, якім я рассылаў фота з нашых імпрэзаў. Спадзяюся, што шмат каму з іх яны спатрэбіліся, і наша моладзь атрымала палітычны прытулак у ЗША.
    .
    Што датычыцца тэмы дадзенага інтэрв'ю і папярэдніх публікацый. На маю думку Таццяна на момант стварэння фірмы ці старапу, як вы тут пішаце, рубіла ў фотасінтэзе столькі ж, сколькі Сьвятлана ў палітыцы (беларускай у тым ліку), на момант падачы папер у ЦВК, з мэтай рэгітрацыі яе канждыдатм на пасаду прэзідэнта. 1:1. Толькі чамусьці СМІ ўзяліся за Таццяну, а не за Сьвятлану.
    .
    Паўтару: бчб за мяжой няма чым заняцца і пошук ведьзм = супрацоўнікаў беларускага КДБ у іх асяроддзі будзе вечным. Да таго ж, я некалі пісаў, што сам факт уцёкаў у замежжа двух першых нашых патрыётаў-аждраджэнцаў яшчэ у вясну 1996 года, затым, пасля краху адраджэння і БНФ, некалькі хваляў бчб бегу на Захад, абавязкова павінен быў суправаждацца наплывам агентаў Канторы. Бо вельмі спрыяльны момант зрабілі для гэтага самі тыя адраджэнцы нацыі і Кантора павінна была выкарыстоўваць гэты момант як мае быць.
    Рыхтуйцеся да наступных разборак, а пра гэты бчб эпізод пара забываць. З Новымі Кадэбістамі Замежжа сярод збеглай апазіцыі ў Новым Годзе, бчб спадарства-панства.
  • СМ
    05.11.2022
    Шалман с цыганами, так это не секрет: это Борнукова, она сама об этом рассказала
  • мар.гары.та
    05.11.2022
    как ая ..
    красота )

    теперь только наблюдать и наслаждаться

    п.с. со все большим нетерпением жду кульминации )

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →