Таких ублюдков надо расстреливать. Всех этих телефонных шулеров и тому подобное. Иначе приведёт к тому, что люди вообще верить один одному перестанут, все, и во всех, будут видеть аферистов и просто лгунов, никто никому не поможет и руки не подаст.
Вадзім
16.01.2025
> «Я казала сабе, што, магчыма, ратую чалавеку жыццё», — тлумачыць жанчына, якая сама перажыла рак і знаходзіцца ў рэмісіі
Яна перажыла жах сьмерці і бяссілле перад ёй, адзіноту ад адчування таго, што ніхто ня можа дапамагчы ёй выжыць, што яе выжыванне гэта тупа латарэя. І махляры сыгралі на яе жаданні дапамагчы іншаму, які перажывае такую ж адзіноту і бяссілле.
Гэта страшна - сумнявацца і казаць сабе - а што калі гэта праўда, што калі з-за майго страху перад махлярамі і падазронасьці іншых я не дапамагу рэальнаму чалавеку, які перажывае той жа страх што і я? Страшна ня ведаць, як гэта можна праверыць.
У паліцыю тут дачцэ трэба было зьвяртацца.
.
17.01.2025
Праверыць проста: перайсці на відэазванкі, пасля на сустрэчы. Калі не маем нейкіх спецыфічных выпадкаў (канспірацыя), то такое развіццё адносін максімальна лагічнае. Калі размова пра грошы, то пералічваць не на невядомы рахунак, а непасрэдна напрамую ў лякарню, у аптэку, якая вышле лекі па хатняму адрасу хворага.
Тут чалавек сам заставаўся ў нейкай казцы, не рабіў наступныя і належныя крокі ў адносінах і ў фінансавых справах. Фактар спачування па хваробе існуе, але яна спачувала не абстрактнаму ананімнаму хвораму, а "зорцы" - так што быў і фактар "эга", можа і карысці.
Не буду тут займацца віктым-блэймінгам - махляр той, хто падманваў яе, але гісторыя яшчэ адзін прыклад, што трэба мець і развіваць крытычнае мысленне, нават у тых справах, у якіх жадаецца "слепа паверыць".
Вадзім
18.01.2025
., калі б "праверыць" было проста, такіх выпадкаў на планеце ўжо не было б. А яны ў рэальнасьці ёсьць. Так што рэальнасьць з вамі нязгодная.
.
19.01.2025
Так я ж сказаў, як праверыць. Прабачце, выглядае дэмагагічным напышлівым адказам, замест "я не зразумеў" або "я не згодны" - ажно "рэальнасць не згодная". Рэальнасць паказвае, што ёсць людзі, якія жадаюць знаходзіцца "ў казцы" і не жадаюць нічога правяраць, каб з яе не выпасці. А калі ты цікавішся чалавекам, то махляру падманваць цябе далей становіцца занадта складаным.
Тэкля
16.01.2025
Можа, гэта цынічна... Але мне смешна. Спачуванняў да падобных ахвяраў не маю. За выключэннем хіба тых, хто мае праблемы з псіхічным здароўем і не можа ў поўная меры ацэньваць крытычна сітуацыю. Гадоў мне вельмі шмат. Але, як кажа мая знаёмая: "Я хоць без зубоў, але ж не без мазгоў"
Жвір
16.01.2025
Тэкля, вы можа й з мазгамі, але без душы, і гэта дакладна. Мне з вас ня сьмешна, таму паспачуваю...
Вадзім
18.01.2025
Тэкля, ну вашай разумнасьці не хапае каб зразумець як здараюцца такія выпадкі. Мой айчым таксама лічыць сябе вельмі разумным. І прыводзіць у прыклад што ён можа жыць у Беларусі, а я - не.
Paroles, Paroles, Paroles, Paroles
17.01.2025
Пытанне засталося. Ці карысталася яна смарт гадзінамі? Інтэрнетам? Ці стаялі ля яе дома камеры назірання ці недзе ў акрузе? Ці выпадкова Брэт, маці яго, Піт з ракам з'явіўся ў яе жыцці? Можа, гэта быў вынік аналізу дадзеных, што збіралі браўзэры і смарт гадзіннік, вынікі пошукаў у інтэрнэце і медыцынскіх абледзяванняў? Можа гэтыя хлопцы дакладна ведалі, што яна ў 25 гадоў ліманіла фасалінку на 25-гадовага Б. Піта ў "Інтэрв'ю з вампірам"? Можа яны канралявалі яе пульс у рэальным часе і карэктавалі пасажы Бретт? Візуальна назіралі з дапамогай камер за яе рэакцыяй? Пытанні, вядома, цікавыя..
Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/359422
Яна перажыла жах сьмерці і бяссілле перад ёй, адзіноту ад адчування таго, што ніхто ня можа дапамагчы ёй выжыць, што яе выжыванне гэта тупа латарэя. І махляры сыгралі на яе жаданні дапамагчы іншаму, які перажывае такую ж адзіноту і бяссілле.
Гэта страшна - сумнявацца і казаць сабе - а што калі гэта праўда, што калі з-за майго страху перад махлярамі і падазронасьці іншых я не дапамагу рэальнаму чалавеку, які перажывае той жа страх што і я? Страшна ня ведаць, як гэта можна праверыць.
У паліцыю тут дачцэ трэба было зьвяртацца.
Калі не маем нейкіх спецыфічных выпадкаў (канспірацыя), то такое развіццё адносін максімальна лагічнае.
Калі размова пра грошы, то пералічваць не на невядомы рахунак, а непасрэдна напрамую ў лякарню, у аптэку, якая вышле лекі па хатняму адрасу хворага.
Тут чалавек сам заставаўся ў нейкай казцы, не рабіў наступныя і належныя крокі ў адносінах і ў фінансавых справах.
Фактар спачування па хваробе існуе, але яна спачувала не абстрактнаму ананімнаму хвораму, а "зорцы" - так што быў і фактар "эга", можа і карысці.
Не буду тут займацца віктым-блэймінгам - махляр той, хто падманваў яе, але гісторыя яшчэ адзін прыклад, што трэба мець і развіваць крытычнае мысленне, нават у тых справах, у якіх жадаецца "слепа паверыць".
Прабачце, выглядае дэмагагічным напышлівым адказам, замест "я не зразумеў" або "я не згодны" - ажно "рэальнасць не згодная".
Рэальнасць паказвае, што ёсць людзі, якія жадаюць знаходзіцца "ў казцы" і не жадаюць нічога правяраць, каб з яе не выпасці. А калі ты цікавішся чалавекам, то махляру падманваць цябе далей становіцца занадта складаным.
Можа яны канралявалі яе пульс у рэальным часе і карэктавалі пасажы Бретт? Візуальна назіралі з дапамогай камер за яе рэакцыяй? Пытанні, вядома, цікавыя..