Расійскі і ўкраінскі бакі перадалі адзін другому па 107 ваеннапалонных.
«Удалося вызваліць 107 ваяроў — 6 афіцэраў, 101 радавога і сяржанта», — паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Ён таксама ўдакладніў, што ў ліку вызваленых палонных — байцы не толькі УСУ, але і Ваенна-марскіх сіл, тэрабароны, памежнай службы, Нацгвардыі і іншых падраздзяленняў, уключаючы трох вайскоўцаў з палка «Азоў».
Большая частка вызваленых — 74 чалавекі — прымалі ўдзел у абароне «Азоўсталі».
Па словах Ярмака, сярод ваеннапалонных, якія вярнуліся дахаты, нямала людзей з агнястрэльнымі і аскепкавымі раненнямі, якія атрымалі апёкі або перажылі ампутацыю.
Каментары