Свет66

БТ: «Еўрапейскія сталіцы патанаюць у цемры». Што ж, папрасілі нашых чытачоў зняць свае гарады і вёскі

Тэлепрапагандысты працягваюць пужаць беларусаў апакаліптычнымі карцінкамі з-за мяжы. Гэтым разам прапаганда перабольшвае маштабы энергетычнага крызісу ў Еўропе. Мы папрасілі нашых чытачоў, якія жывуць у Еўрасаюзе, даслаць фоты свайго горада ці вёскі. Дасланае ўражвае.

Адзін з галоўных наратываў лукашэнкаўскай прапаганды цяпер — што Еўропа перажывае страшны энергетычны крызіс, у якім, нібыта, сама і вінаватая. Маўляў, не трэба было ўводзіць санкцыі супраць Беларусі і Расіі.

«Кішынёў і Талін напярэдадні патанулі ў цемры. Сталіцы Малдовы і Эстоніі абвясцілі аб выключэнні асвятлення ў мэтах эканоміі», — хвалюецца за жыхароў Кішынёва і Таліна (а не Слуцка і Бешанковічаў) вядучая БТ.

«Кішынёў і Талін адмовіліся ад начнога асвятлення. Жыхарам даводзіцца ўключаць інтуіцыю, каб дабрацца да патрэбнага адрасу, паколькі цяпер будынкі ў гарадах ледзь можна адрозніць. А вуліцы асвятляюць не ліхтары, а аўтамабілі. Людзі назвалі гэта канцом свету», — наракае СТБ.

А як насамрэч у Таліне?

Гэтыя паведамленні прапагандыстаў — чыстая маніпуляцыя. Гэта праўда, што на фоне энергетычнага крызісу многія еўрапейскія гарады імкнуцца скараціць спажыванне электраэнергіі, каб скараціць расходы. Але эканомяць у першую чаргу на дэкаратыўным падсвятленні помнікаў і вітрын зачыненых магазінаў — на тым, што ніяк не ўплывае на бяспеку і зручнасць для жыхароў.

Нават у рэжыме эканоміі асвятленню Таліна маглі б пазайздросціць многія беларускія гарады.

У прыватнасці, у рамках эканоміі талінская мэрыя вырашыла, што калядная ілюмінацыя ў горадзе абавязкова будзе, але не да канца лютага (як звычайна), а толькі да 15 студзеня.

Фасады некаторых аб'ектаў і цэркваў не будуць падсвятляцца з 23:00 да 7:00. З 01:00 да 05:00 асвятленне будуць выключаць на закрытых паркоўках, лясных сцежках здароўя, агароджаных гульнявых пляцоўках.

Таксама асвятлення ноччу не будзе на дзіцячых пляцоўках, якімі ноччу не карыстаюцца. Але гэта будуць не тыя аб'екты, дзе людзі ідуць з пункта А ў пункт Б.

На практыцы гэта ўсё вельмі далёка ад прапагандысцкіх эпітэтаў «патанае ў цемры». Куды больш гэты выраз падыходзіць беларускім гарадам за МКАДам.

Вось так выглядае Слуцк увосень. Раён каля цэнтральнай бальніцы. Пешаходны пераход!

Фота: Інфа-Кур'ер

А так выглядае мясцовая «Алея Герояў». Асвятленне сёлета ў гэтым парку ні разу не ўключалі.

Фота: Інфа-Кур'ер

Мы папрасілі нашых чытачоў з розных гарадоў Еўропы прыслаць, як зараз выглядаюць увечары гарады, дзе яны жывуць. Ці праўда Еўропа «патанае ў цемры»? Усе фота зробленыя ўвечары 2 лістапада. Як было 2 лістапада, так людзі і здымалі.

Нямеччына. Горад Нойрупін, Брандэнбург. У горадзе жыве 30 тысяч чалавек, гэта прыкладна як Бяроза.
Беласток, Польшча.
Сафія, Балгарыя.
Більбаа, Іспанія.
Уроцлаў, Польшча. 
Алікантэ, Іспанія.
Варшава, Польшча.
Варшава, Польшча.
Ольштын, Польшча.
Вёска ў Нямеччыне з насельніцтвам 1870 чалавек.
Рым з самалёта. 
Берлін, Нямеччына.
Будапешт, Венгрыя.
Гданьск, Польшча.
Вільня, Літва.
Тарту, Эстонія.
Мястэчка ў правінцыйнай Нямеччыне.
Бадэн-Бадэн.
Харлінген, Нідэрланды.
Вільня, Літва. Крыжы на гары Трох Крыжоў удалечыні падсветленыя ў колеры ўкраінскага сцяга.

Каментары6

  • Егор
    04.11.2022
    Уже не позорились бы! У меня в городе в частном секторе в 12 часов ночи отключают освещение полностью на улице, до 6 утра тьма. Кто едет с утра на работу или ночью возвращается поздно - ужас просто. Это при том, что тротуаров нет, дороги как повезет. Зимой и весной вообще караул!
  • даведка
    04.11.2022
    У меня до прихода к власти Лукашенко вся улица утопала в ярких фонарях, а после его прихода они сначала долго стояли отключенными, а затем их и вовсе выкорчевали... И теперь благодаря Лукашенко вечером при наступлении темноты можно ноги себе переломать.
  • Маруся
    04.11.2022
    Все фото сделаны вечером 2 ноября. Как было 2 ноября, так люди и снимали.

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/302232
    Второго ноября вечером женщины в Белостоке в летних открытых платьях с голыми плечами, а мужчины в майках и шортах? Странно, вы не находите?.... Неужто климат изменился прямо настолько? ))))))))

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →