Грамадства3535

Пазняк назваў галоўную памылку Украіны на беларускім кірунку

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк мяркуе, што расійская агентура свядома распальвае антыбеларускія настроі супраць украінцаў, а ўкраінскія лідары думак прайграюць змаганне за беларускую грамадскую думку. 

Зянон Пазняк згадвае, як адзін яго калега выказаў меркаванне, што «беларускі кірунак інфармацыйнай вайны Украіна цалкам прайграла». Палітык з гэтым згодны, але дадае, што ўкраінцы на беларускім інфармацыйнам фронце «ўвогуле не ваявалі і, як ні дзіўна, наўрад ці разумеюць яго асаблівае для Украіны значэнне. Усё аддадзена ў вотчыну расейскай прапагандзе, і перамога яе тут ашаламляючая».

Пазняк піша, што антываенная настроенасць беларусаў і прыхільнасць народа да ўкраінцаў — галоўны чыннік, які стрымліваў Лукашэнку, каб не паддавацца націску Пуціна і не аддаваць загад войску на ўдзел у вайне з Украінай.

На думку Пазняка, Лукашэнка разумеў, што можа страціць уладу, «бо ні народ, ні войска не хочуць вайны з Украінай, беларусы не збіраюцца страляць ва ўкраінцаў і паміраць за маскоўскія імперскія інтарэсы».

З гледзішча інтарэсаў расійскай стратэгічнай дэзынфармацыі і прапаганды (а ў цяперашнім свеце гэта магутная зброя), канстатуе Пазняк, трэба было настроіць беларусаў супраць Украіны і выклікаць у іх давер да Расіі.

«Для расейцаў вельмі важна было, каб украінцаў і беларусаў зрабіць ворагамі і пасеяць нянавісць», — піша Пазняк.

А вось украінцам, з гледзішча інтарэсаў іх краіны, у гэтай сітуацыі выпадала падтрымліваць прыхільную настроенасць беларусаў да Украіны.

«Прыхільнасць беларускага народа — гэта палітычны капітал для ўкраінцаў і стрымліваючы чыннік супраць далейшай агрэсіі Расеі. Яго трэба было зберагаць і павялічваць», — піша Зянон Пазняк.

Але гэтага не зразумелі ва Украіне, «ініцыятыву перахапіла Масква, працуючы нібыта на ўкраінскім баку».

Пазняк піша, што сярод украінскай палітычнай супольнасці амаль не знайшлося асобаў, якія б паслядоўна, пастаянна і публічна тлумачылі становішча, у якім знаходзіцца Беларусь, «які тэрор, рэпрэсіі і вынішчэнне нацыі там адбываецца, колькі тысячаў беларусаў у турмах з жоўтымі латкамі палітычных на адзенні, як іх там катуюць за тое, што яны беларусы, за тое, што паставілі «падабайку» ў сеціве ў падтрымку Украіны і г. д.»

«Дзейнічаючы нібыта на ўкраінскім баку, скарыстаўшы саўкоў і агентуру, расейская прапагандысцкая атака, прафесійна апрацаваўшы, узлаваўшы і выкарыстаўшы масы ўзбуджаных украінцаў, накіравала іх злосць супраць беларусаў. Маўляў, глядзіце: маскалі напалі на Украіну з тэрыторыі Беларусі, з боку Беларусі яны пускаюць па Украіне ракеты, а беларусы маўчаць, бо яны, маўляў, разам з маскалямі, бо яны акупанты, бо яны нясуць калектыўную адказнасць і г. д.

Масаваная псіхічная атака на беларусаў пайшла па шмат якіх украінскіх каналах, асабліва па сацыяльных сетках.

З поўным веданнем справы скажу: такой дзікай нянавісці, такіх брудных зняваг, такога зларадства, такога нізкага і несправядлівага абзывання і зневажэння беларускага народа яшчэ не было ў гісторыі. Беларусы ўсё гэта чуюць і чытаюць. І трэба ведаць (маскоўцы тое ўлічваюць), што абраза, несправядлівае нацыянальнае зневажэнне выклікае ахоўную пазіцыю ў адказ, якая хутка не мінае», — піша Зянон Пазняк.

Палітык заўважае: у гэты ж час расійская прапаганда, паліваючы брудам украінцаў, станоўча адгукаецца пра беларусаў, падхвальвае іх, дэманструе нават павагу і захапленне.

«З Масквы беларусаў не абзываюць (хоць думаюць гэтак жа, як і пра ўкраінцаў). Прафесійны падыход, маўляў, адчуйце розніцу», — піша ён.

«Вось што такое граматная з аднаго боку і бязграматная з другога прапагандысцкая стратэгія ў інфармацыйнай вайне», — канстатуе Пазняк.

Палітык піша, што шмат ужо страчана, але «і ўкраінцам (тым якія разумеюць небяспеку паразы ў прапагандзе), і беларусам, якія дапамагаюць Украіне, неабходна схамянуцца, каб крок за крокам вяртаць пазіцыі, гледзячы ў будучыню і разумеючы сэнс супольнай перамогі над «скопішчам зла» і злачынствамі двух разбойнікаў».

Каментары35

  • Чаркашкварка
    11.10.2022
    Ня можам мы папракнуць украiнцаў, i права не маем рот раззiўляць, ў iх вайна, бомбыракеты ляцяць адсюль
    А што тут? Бегаюць гэты беларускi народзiк па крамах, за жрачкай, як шчокi i жывот свой набiць каўбасой толькi думаюць, да сракi ўсё. Прасiць нам прабачэння да скону века прыйдзецца.
  • Барташэвіч
    11.10.2022
    Пазьняк, як заўсёды, ў дзясятачку. Украінцы, пачуйце.
  • Верно
    11.10.2022
    Верно.
    Украина, как и Беларусь, замкнута на себе.
    Отличие в том, что влада Украины ориентирована на Запад и его ценности, а нелегитимным лукашенко,
    паразитирует на советской демагогии и братстве с Россией, затягивая белорусов в азиатчину и махровый совок, затягивая в прошлое.
    Из-за этого и проблемы между белорусами и украинцами, которыми, умело, пользуется Кремль.

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →