Горад быў заснаваны ў 1950 годзе на беразе ракі Северскі Данец. Да таго там быў пасёлак з паэтычнай назвай Лісхімстрой. Але і назва ракі ва ўкраінскай мове ў розны час нарматыўна пісалася па-рознаму: цяпер гэта Северскі Данец, а раней, да сярэдзіны ХХ стагоддзя, часцей ужывалася Паўночны Данец.
Данец жа называюць «Северскім», бо яго вытокі былі ў Северскім княстве, у землях севяран — старадаўняга славянскага саюза плямён. Яны жылі ў рэгіёне між Чарнігавам, Сумамі, Палтавай, Бранскам і Курскам, іх адрозніваюць па спіралепадобных скроневых колцах. Ранейшая рускамоўная назва «Северный Донец» была памылковай.
Назва «Лісхімстрой» паходзіла ад Лісічанскага раёна.
Правільная ўкраінская назва горада, згодна з дзейным правапісам, — Сіверськодонецьк, гэта адпавядае этымалогіі (ад рэчкі Северскі Данец).
Аднак некаторыя лічаць правільным варыянт Сіверськодонецьке (бо: «місто», іншыя — Сєверодонецьке, яшчэ ёсць варыянт — Сєверодонецьк. На гербе горада, зацверджаным у 1995 годзе, напісана Сєвєродонецьк.
Карацей, горад малады, назва не ўстаялася, пакінем гэтыя спрэчкі ўкраінцам, дай божа, каб яны яго адстаялі і адбудавалі, бо ён зусім разбураны пасля двух месяцаў расійскай аблогі.
А па-беларуску Северскі Данец выводзіць нас на «Севераданецк», такога напісання «Наша Ніва» і трымаецца.
Каментары