Здароўе

Некаторым людзям хапае чатырох гадзін сну. Як так?

Шмат у каго былі ў жыцці выпадкі, калі прыходзілася задавольвацца малой працягласцю сну. Але ёсць тыя, хто адчувае сябе бадзёрым нават пасля 4-гадзіннага адпачынку. Як ім гэта ўдаецца?

Усе фота: pixabay.com

65-гадовы Брэд Джонсан усё жыццё спаў па 4—6 гадзін за ноч. У свеце, дзе малую колькасць сну асацыююць з медычнымі праблемамі, Джонсан адчуваў сябе не такім, як усе. Не дапамагала нават тое, што Брэд заўсёды меў шмат энергіі і дасягнуў добрых кар’ерных вынікаў, ды яшчэ і стварыў сям’ю з васьмю дзецьмі.

Толькі ў 2005 годзе Джонсан пачаў атрымліваць адказы на свае пытанні. Ён вырашыў узяць удзел у даследаванні, што вывучала людзей, якім цалкам хапае вельмі малой працягласці сну. У мужчыны знайшлі рэдкія генныя мутацыі, і магчыма, менавіта яны адказныя за яго асаблівасць, піша Popular Mechanics.

Ад вашага сну залежыць тое, наколькі энергічным вы сябе адчуваеце, а таксама ваша здольнасць думаць, памятаць, вучыцца, рухацца і шмат іншага. Тым не менш, няма прамой залежнасці паміж працягласцю сну і яго якасцю, і часам высокая якасць сну дазваляе зменшыць яго працягласць.

Ёсць некалькі рэчаў, якія, згодна з навукоўцамі, аб’ядноўваюць усіх тых, каму трэба мала сну. Гэтыя людзі не спяць на працягу 18-20 гадзін і пры гэтым вядуць сябе нашмат актыўней, чым іншыя. У такіх людзей можа быць дзве працы ці праца, вучоба ды яшчэ і хобі.

Таксама тыя, хто мала спіць, менш хварэюць. Яны таксама сутыкаюцца з дыябетам, сардэчнымі і іншымі хваробамі, але ж гэта апаноўвае іх у нашмат старэйшым узросце, чым нас з вамі. У дадатак, яны лепей спраўляюцца са стрэсам, адрозніваюцца аптымізмам, маюць лепшую памяць, добра пераносяць боль і нават не пакутуюць падчас падарожжаў праз збітыя біярытмы.

У чым сакрэт кароткага сну

Падчас сну наша цела выводзіць таксіны і адкіды і робіць шмат іншых карысных рэчаў для нашага здароўя. Звычайна для гэтага арганізму трэба каля васьмі гадзін, дык чаму ж некаторыя даюць рады за чатыры?

Адказам на гэтае пытанне можа стаць генная мутацыя, якую выявілі кітайскія навукоўцы. Людзі з такой мутацыяй, што паўдзельнічалі ў даследаванні, ішлі спаць у звычайны час, але прачыналіся вельмі рана.

Кітайцы таксама вывучылі мозг мышэй, якія маюць тую ж генную мутацыю, як і людзі, што мала спяць. Эксперты знайшлі некаторыя агульныя рэчы ў функцыянаванні мозга такіх мышэй, але ж патрэбна шмат даследаванняў, якія патлумачылі б, як гены рэгулююць працу мозга. Тым не менш, атрыманыя даныя ўжо паказваюць: для некаторых людзей насамрэч магчыма спаць вельмі мала і пры гэтым заставацца здаровымі.

Такіх людзей звычайна аб’ядноўвае высокая талерантнасць да болю, і Брэд Джонсан адчувае гэта на сабе. Мужчыну трэба замяняць суставы ў абодвух каленях, але ж ён адкладае працэдуру, бо амаль не адчувае болю ў суставах, чым шакуе дактароў.

Джонсан успрымае сваю здольнасць мала спаць як дар, бо дзякуючы гэтаму ён мае шмат вольнага часу, які іншыя людзі трацяць на сон. Гэта, у сваю чаргу, дапамагае яму дасягаць поспехаў у кар’еры і дапамагаць іншым.

Навукоўцы пакуль не ведаюць, як узнікла такая карысная для мужчыны генная мутацыя. Вывучэнне таго, як спяць гэтыя людзі, магло б прынесці шмат карыснага навуцы і нават дапамагчы іншым у будучыні таксама траціць менш часу на сон.

Чытайце таксама:

У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне

Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу7

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →